Адкрыць галоўнае меню

Мухамед Мурсі Іса аль-Аят (араб. محمد مرسى عيسى العياط‎‎; 20 жніўня 1951 — 17 чэрвеня 2019) — егіпецкі дзяржаўны дзеяч. Пяты прэзідэнт Егіпта з 30 чэрвеня 2012 года да 3 ліпеня 2013 года.

Мухамед Мурсі
محمد مرسى
Mohamed Morsi-05-2013.jpg
сцяг
5-ы Прэзідэнт Егіпта
30 чэрвеня 2012 — 3 ліпеня 2013
Прэм’ер-міністр: Камаль Ганзуры (20112012)
Хішам Кандзіль2012)
Віцэ-прэзідэнт: Махмуд Мекі
Папярэднік: Хосні Мубарак
Махамед Хусейн Тантаві (в. а.)
Пераемнік: Адлі Мансур (в. а.)
27-ы Генеральны сакратар Руху недалучэння
30 чэрвеня 2012 — 2 жніўня 2012
Папярэднік: Махамед Хусейн Тантаві
Пераемнік: Махмуд Ахмадзінежад
1-ы Старшыня Партыі свабоды і справядлівасці
30 красавіка 2011 — 24 чэрвеня 2012
Папярэднік: пасада зацверджаная
Пераемнік: Саад Кататні
сцяг
Дэпутат Народнай Асамблеі Егіпта
1 снежня 2000 — 12 снежня 2005
 
Партыя: Партыя свабоды і справядлівасці
Адукацыя: Каірскі ўніверсітэт
Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі
Навуковая ступень: доктарская ступень[d]
Прафесія: Навуковец
Дзейнасць: палітык, інжынер, выкладчык універсітэта
Месца працы:
Веравызнанне: Іслам (сунізм)
Нараджэнне: 20 жніўня 1951(1951-08-20) (68 гадоў)
Смерць: 17 чэрвеня 2019(2019-06-17)[1][2][3] (67 гадоў)
Жонка: Наджля Махмуд1979)
Дзеці: Ахмед, Шыма, Усама, Амар і Абдула
 
Аўтограф: Muhammed Morsi Signature.png
 
Узнагароды:
Order of the Nile

З’яўляўся старшынёй Партыі свабоды і справядлівасці, якая была ўтворана «братамі-мусульманамі» 30 красавіка 2011 пасля рэвалюцыі ў Егіпце. У 2012 годзе Мухамед Мурсі перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Егіпце. 3 ліпеня 2013 адхілены ад улады вайскоўцамі на фоне масавых пратэстаў супраць яго кіравання.

21 красавіка 2015 года ён прысуджаны да 20-гадовага турэмнага зняволення за забойствы дэманстрантаў у 2012 годзе. 16 мая 2015 яму і шаснаццаці яго прыхільніам вынесены смяротны прысуд па абвінавачванні ў дачыненні да масавых уцёкаў зняволеных з турмаў падчас «арабскай вясны» ў 2011 годзе. 18 чэрвеня 2016 смяротны прысуд быў адменены пад ціскам міжнароднай супольнасці, Мухамед Мурсі прысуджаны да пажыццёвага зняволення за шпіянаж на карысць Катара.

Таксама ён абвінавачваўся ў шпіянажы, у сувязі з меркаванымі кантактамі з палестынскай ісламісцкай групоўкай «ХАМАС». 17 чэрвеня 2019 Мухамед Мурсі страціў прытомнасць у судзе пасля слуханняў, а затым памёр[5].

Зноскі

  1. Meghalt a bíróságon az előző egyiptomi elnök, Mohamed Murszi — 2019.
  2. Mohammed Mursi // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mohammed Mursi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.bbc.com/news/world-middle-east-48668941
  5. reuters.com