Махамед Хусейн Тантаві

Махамед Хусейн Тантаві Саліман (араб. محمد حسين طنطاوى‎‎; 31 кастрычніка 1935 — 21 верасня 2021) — фактычны кіраўнік Рэспублікі Егіпет пасля адстаўкі прэзідэнта Хосні Мубарака 11 лютага 2011. Міністр абароны Егіпта, старшыня Вышэйшага савета ўзброеных сіл (галоўнакамандуючы), фельдмаршал.

Махамед Хусейн Тантаві
араб. مُحمَّد حُسين طنطاوي‎‎
26-ы генеральны сакратар Руху недалучэння[d]
11 лютага 2011 — 30 чэрвеня 2012
Папярэднік Хосні Мубарак
Пераемнік Мухамед Мурсі
міністр абароны Егіпта[d]
20 мая 1991 — 12 жніўня 2012
Папярэднік Youssef Sabri Abu Taleb[d]
Пераемнік Абдул Фатах ас-Сісі
Нараджэнне 31 кастрычніка 1935(1935-10-31)[1]
Смерць 21 верасня 2021(2021-09-21)[3] (85 гадоў)
Веравызнанне іслам
Адукацыя
Род войскаў Сухапутныя войскі Егіпта[d]
Званне фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

На ваеннай службе з 1956 года. Удзельнік войн 1956, 1967, 1973 гг. Займаў шэраг камандных пасад (у т.л. начальніка аховы прэзідэнта і начальніка аператыўнага ўпраўлення генштаба), быў ваенным аташэ ў Пакістане. Прызначаны міністрам абароны ў 1991 годзе. Прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 годзе.

З пачатку хваляванняў 2011 года разглядаўся ў якасці магчымых пераемнікаў Хосні Мубарака. 31 студзеня 2011 года быў прызначаны віцэ-прэм’ерам з захаваннем пасады міністра абароны.

11 лютага 2011 года прэзідэнт Хосні Мубарак падаў у адстаўку і перадаў уладу Вышэйшаму савету ўзброеных сіл пад кіраўніцтвам Тантаві. 12 жніўня 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Памёр 21 верасня 2021 года.

Зноскі

  1. Mohammed Hussein Tantawi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1046817078 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Former Egyptian defense minister Mohamed Hussein Tantawi dies at 85Arab News, 2021.