Баксіт (фр.: bauxite) (па назве мясцовасці Ле-Бо, Lex Baux на поўдні Францыі) — алюмініевая руда, якая складаецца з гідраксідаў алюмінія, аксідаў жалеза і крэмнію.

Кавалак баксіту з Чарнагорыі ў Мінералагічным музеі Бонскага ўніверсітэта (Германія)

Мінеральныя агрэгаты баксіту шчыльныя (камяністыя), порыстыя, зямлістыя, рыхлыя і глінападобныя. Колер белы, шэры, чырвоны, жоўты або чорны. Шчыльнасць 1800—3200 кг/м³. Цвёрдасць 1—2 адзінак. Паходжанне пакладаў баксітаў рэшткавае ва ўмовах трапічнага і субтрапічнага клімату і асадкавае.

Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для атрымання гліназёму і гліназёмаўтрымальных вогнеўпораў. Утрыманне гліназёму ў прамысловых баксітаў вагаецца ад 40 да 60 % і вышэй. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці флюсу ў чорнай металургіі, для вырабу фарбаў, штучных абразіўных матэрыялаў і інш.

Асноўныя радовішчы баксітаў знаходзяцца ў Аўстраліі, Сурынаме, Гаяне, Бразіліі, Гвінеі, Францыі, Расіі, ЗША і на Ямайцы.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі

правіць