Роберт Мугабэ

Ро́берт Габрыэ́ль Муга́бэ (шона: Robert Gabriel Mugabe [muɡaɓe], англ.: Robert Gabriel Mugabe [mʊˈɡɑːbeɪ]; 21 лютага 1924 — 6 верасня 2019) — другі прэзідэнт Зімбабвэ (1987—2017), прэм’ер-міністр у 1980—1997.

Роберт Мугабэ
шона: Robert Gabriel Mugabe
англ.: Robert Gabriel Mugabe
Robert Mugabe official portrait.jpg
2-і прэзідэнт Зімбабвэ[d]
31 снежня 1987 — 21 лістапада 2017
Папярэднік Canaan Banana[d]
Пераемнік Эмерсан Мнангагва
прэм’ер-міністр Зімбабвэ[d]
18 красавіка 1980 — 31 снежня 1987
старшыня Афрыканскага саюза[d]
30 студзеня 2015 — 30 студзеня 2016
Папярэднік Махамед ульд Абдэль Азіз
Пераемнік Ідрыс Дэбі
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
2 чэрвеня 1997 — 8 чэрвеня 1998
Папярэднік Поль Бія
Пераемнік Блэз Кампаорэ
Q67170226?
18 сакавіка 1975 — 19 лістапада 2017
Папярэднік Herbert Chitepo[d]
Пераемнік Эмерсан Мнангагва
10-ы генеральны сакратар Руху недалучэння[d]
6 верасня 1986 — 7 верасня 1989
Папярэднік Гіяні Заіл Сінгх
Пераемнік Янез Дрноўшэк
Нараджэнне 21 лютага 1924(1924-02-21)[1][2][…]
Смерць 6 верасня 2019(2019-09-06)[4][3][…] (95 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Robert Gabriel Mugabe
Бацька Gabriel Mugabe Matibiri[d][7]
Маці Amai Bona Mugabe[d][7]
Жонка Grace Mugabe[d]
Дзеці Бона Мугабэ[d], Chatunga Bellarmine Mugabe[d], Michael Nhamodzenyika Mugabe[d] і Robert Peter Mugabe Jr.[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Signature of Robert Mugabe clear.svg
Бітвы
Узнагароды
Commons-logo.svg Роберт Мугабэ на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Веравызнанне — каталік. Вучыўся ў езуіцкай школе. Па адукацыі настаўнік (ступень бакалаўра). Заснавальнік леванацыяналістычнага (мааісцкага) партызанскага руху Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ (ЗАНУ, 1963), які вёў барацьбу супраць белага ўрада Радэзіі на чале з Янам Смітам. Пасля мірнага прыхода да ўлады выступаў з ліберальных пазіцый, падтрымліваў шматпартыйнасць, незалежную судовую ўладу і захаваў прыватную маёмасць заможных белых фермераў, што дапамагло яму ўсталяваць добрыя стасункі з ЗША і Вялікабрытаніяй. Аднак супрацьстаянне з былым саюзнікам Джошуа Нкома з прасавецкага ЗАПУ (Саюза афрыканскіх народаў Зімбабвэ) перарасло ў паўстанне народа ндэбеле на захадзе краіны. З дапамогай ваенных дараднікаў з Паўночнай Карэі супраць паўстанцаў была распачата аперацыя Гукурахундзі, падчас якой загінула 50—100 тыс. толькі мірных жыхароў. Нкома быў памілаваны з умовай, што яго партыя ўвойдзе ў склад ЗАНУ. Утварылася партыя ЗАНУ-ПФ, якая стала кіруючай. У 1987 Мугабэ скасаваў пасаду прэм’ер-міністра, а сябе абвясціў прэзідэнтам.

Пасля смерці ў 1992 жонкі Салі, якая мела вялікі ўплыў на Мугабэ, сітуацыя з правамі чалавека моцна пагоршылася. Вялікабрытанія і МВФ спынілі свае праграмы ў краіне. Па закліку ЗАНУ-ПФ банды пачалі захоп зямель у белага насельніцтва. У 1998 на рэферэндуме праваліўся праект Канстытуцыі, які легалізаваў бы такі захоп, а ў 2000 прэзідэнт аб’явіў расісцкую праграму гвалтоўнага «чорнага перадзелу», якая прывяла да міжнароднай ізаляцыі Зімбабвэ і ўвядзення санкцый з боку Еўрасаюза.

На прэзідэнцкіх выбарах 2008 Мугабэ выступіў з жорсткай антызаходняй рыторыкай. У першым туры апазіцыйны кандыдат Морган Цвангіраі набраў большасць галасоў, але менш, чым патрабавалася для перамогі. У другім туры была аб’яўлена перамога Мугабэ, атрымаўшага 85,5 %. Апазіцыя адмовілася прызнаць вынікі выбараў і 11 верасня 2008 пры пасрэдніцтве прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі Таба Мбекі было падпісана гістарычнае пагадненне пра падзел паўнамоцтваў паміж уладай і апазіцыяй. Прэзідэнтам краіны застанецца Роберт Мугабэ, а прэм’ер-міністрам стаў лідар апазіцыі Морган Цвангіраі. У парламенце апазіцыя мела на аднаго дэпутата больш, чым кіруючая партыя ЗАНУ-ПФ.

У 2013 годзе Роберт Мугабэ быў названы пераможцам чарговых прэзідэнцкіх выбараў, а яго партыя атрымала большасць у парламенце.

15 лістапада 2017 года вайскоўцы ўвялі ў сталіцу краіны бранятэхніку, занялі тэлебачанне, заблакавалі парламент і будынак урада. Роберта Мугабэ яны змясцілі пад хатні арышт, запатрабаваўшы вяртання на пасаду віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагва, адпраўленага ў адстаўку. Пазней прадстаўнікі ваеннага камандавання зрабілі больш жорсткім свае патрабаванні і выступілі за адстаўку Мугабэ[8]. 21 лістапада 2017 спікер парламента Зімбабвэ, дзе праходзілі слуханні аб імпічменце 93-гадовага кіраўніка дзяржавы, паведаміў, што Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку[9].

Памёр 6 верасня 2019 года[10].

Зноскі

  1. http://www.nndb.com/people/973/000022907/
  2. Robert Mugabe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Robert Gabriel Mugabe // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Zimbabwe ex-President Robert Mugabe dies aged 95BBC. Праверана 6 верасня 2019.
  5. Bibliothèque nationale de France Robert Mugabe // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  6. https://www.channelnewsasia.com/news/singapore/mugabe-death-mfa-assisting-gleneagles-hospital-singapore-11881156 Праверана 7 верасня 2019.
  7. 7,0 7,1 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  8. Бумеранг дыктатуры: сыход Мугабэ азначае падзенне ўсёй яго сям’і nashaniva.by
  9. nashaniva.by
  10. Памёр былы прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 542. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

СпасылкіПравіць