Эльбу́рс — горы на поўначы Ірана, каля паўднёвага ўзбярэжжа Каспійскага мора.

Шыракалістыя лясы Эльбурса
Эльбурс
Дэмавенд
Дэмавенд
Краіна
Найвышэйшая вяршыняДэмавенд 
Найвышэйшы пункт5609 м 
Эльбурс (Іран)
Эльбурс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утвараюць паўночную ўскраіну Іранскага нагор’я. Даўжыня каля 900 км. Некалькі паралельных хрыбтоў з пераважнымі вышынямі 2000—3000 м, найбольшая — 5604 м (вулкан Дэмавенд — найвышэйшы пункт Ірана). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, Дэмавенд — з андэзітавых лаў. Вяршынныя паверхні выраўнаваныя, схілы стромкія. Эльбурс прарэзаны скразной цяснінай р. Сефідруд. На паўночных схілах — густыя шыракалістыя лясы, на паўднёвых — ксерафітныя хмызнякі.

Цэнтральнаэльбурскі нацыянальны парк, некалькі заказнікаў.

Літаратура правіць