Пірыт
Пірыт (грэч. πυρίτης λίθος, літаральна - камень, што высякае агонь), серны калчадан, жалезны калчадан — мінерал, сульфід жалеза хімічнага складу FeS2 (46,6 % Fe, 53,4 % S). Нярэдкія прымешкі Са, Ni, As, Cu, Au, Se і інш.
Пірыт | |
---|---|
Спарыш крышталёў пірыту | |
Формула | FeS2 |
Сінгонія | Кубічная |
Колер | Cаламяна-жоўты |
Колер рысы | Зелянява-чорны |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 6—6,5 |
Спайнасць | Вельмі недасканалая |
Злом | Ракавісты |
Шчыльнасць | 4,9—5,2 г/см³ |
Колер светлы, латунна-жоўты. Бляск металічны. Рыса чорная з зеленаватым адценнем. Цвёрдасць 6—6.5. Спайнасць вельмі недасканалая. Злом няроўны. Сінгонія кубічная. Шчыльнаснь 4,9—5,2. Крохкі, асабліва пры абагачэнні золатам. Грані кубічных крышталяў маюць штрыхоўку. Суцэльныя зярністыя і шчыльныя масы, крышталі і іх зросткі.
Радовішчы на Урале, Рудным Алтаі, у Закаўказзі і інш. На Беларусі інтэнсіўная пірытызацыя адзначана ў эфузіўных пародах ніжняга пратэразою на поўдні краіны.
Сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты.
Галерэя
правіць-
"Пірытавы долар", здабыты ў штаце Арызона, дыяметр 10 см
-
Кубікі пірыту ў пародзе
-
Крышталічны кластар
Літаратура
правіць- Дамінікоўская Д. А. Пірыт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 199. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. — Мн.: Нар. асвета, 1987. — 109, [2] c.
- Hurlbut, Cornelius S.; Klein, Cornelis, 1985, Manual of Mineralogy, 20th ed., John Wiley and Sons, New York, p 285—286, ISBN 0-471-80580-7
Спасылкі
правіцьПірыт на Вікісховішчы |
- Mineral galleries Архівавана 9 ліпеня 2006. (англ.)
- Пірыт у базе webmineral.com (англ.)
- Mindat
- Пірыт — каталог мінералаў
- Апісанне пірыту
- Свет Мінералаў. Пірыт. Архівавана 12 студзеня 2012.