Луіс Мелендэс
Луіс Мелэндэс (ісп.: Luis Egidio Meléndez de Rivera Durazo y Santo Padre; 1716, Неапаль — 1780, Мадрыд) — іспанскі мастак XVIII стагоддзя, прадаўжальнік найлепшых традыцый майстроў іспанскага нацюрморта.
Луіс Мелендэс | |
---|---|
Дата нараджэння | 1716[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1780[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Франсіска Мелендэс дэ Рывера Дыяс[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | нацюрморт |
Мастацкі кірунак | ракако |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мастацкую адукацыю Луіс Мелендэс атрымаў у майстэрні бацькі і ў майстэрні мастака Луі-Мішэля ван Лоа (1707—1771). Даволі раскаваная мастацкая манера ван Лоа з прымешкай моднага ракако прысутнічае і ў ранніх творах Луіса Мелендэса. У 1737—1748 гг. Луіс Мелендэс часта капіяваў партрэты каралеўскай сям’і пэндзля ван Лоа для адпраўкі да двароў іншых еўрапейскіх манархаў.
У 1744 годзе ў Мадрыдзе заснавалі Каралеўскую акадэмію мастацтваў Сан-Фернанда. У яе кіраўніцтва трапілі ван Лоа і Мелендэс. Нягледзячы на пануючы ў эпоху класіцызму падзел жанраў на высокія і нізкія, кіраўніцтва Каралеўскай Акадэміі мастацтваў Сан-Фернанда вітала стварэнне іспанскімі мастакамі непрэстыжных у Францыі нацюрмортаў.
Да гэтага перыяду адносіцца і аўтапартрэт Луіса Мелендэса з акадэмічным малюнкам натуршчыка ў руцэ, створаны ў 1746 годзе (цяпер — Луўр, Парыж). З-за канфліктаў у акадэміі бацька (Франсіска Мелендэс) быў пазбаўлены пасады прафесара. Акадэмію ў 1748 годзе быў вымушаны пакінуць і Луіс Мелендэс.
Зноскі
- ↑ а б Luis Meléndez // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Luis Men?ndez // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120175037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120175037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.