Лясныя палосы, або лесаахоўныя палосы — ахоўныя лясныя насаджэнні ў выглядзе шэрагаў дрэў і хмызнякоў, якія ствараюцца пасярод ворных земляў, на пашах, у садах, уздоўж арашальных і суднаходных каналаў, чыгунак і аўтамабільных дарог, па беражках яроў, на схілах і да т. п.

Лясныя палосы ў Паўночнай Дакоце

Лясныя палосы ствараюцца для пераадолення шкоднага ўплыву сухавеяў на ўраджай, паляпшэння воднага рэжыму глебы шляхам затрымання снегу і памяншэння выпарэння, для прадухілення эрозіі глеб і росту яроў, а таксама для аховы жалезных і аўтамабільных дарог ад снежных і пясчаных намецяў.

Лясныя палосы з'яўляюцца часткай ахоўных лесанасаджэнняў, якія выкарыстоўваюць у стэпавых, лесастэпавых і паўпустынных раёнах у прыведзеных вышэй мэтах, а таксама для замацавання пяскоў.

У месцах выкарыстання лясных палос паляпшаецца стан глебы, павялічваецца насычанасць яе кіслародам, павялічваецца колькасць перагною, становіцца больш разнастайнай флора (ствараюцца месцы для лепшага развіцця рэдкіх відаў раслін). Лясныя палосы прыцягваюць птушак (у дрэвах можна схавацца, пабудаваць гнёзды, знайсці шмат насякомых) і дзікіх жывёл (ствараюць магчымасць для іх перамяшчэння ці сезоннай міграцыі).

Вядомыя сістэмы лясных палос правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Лесные полосы // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. редактор Г. И. Воробьёв; Ред.кол.: Анучин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — 563 с. — 100 000 экз.