Луіза Муаён (фр.: Louise Moillon; 1610, Парыж — 1696, там жа) — французская мастачка эпохі барока.

Луіза Муаён
фр.: Louise Moillon
Дата нараджэння 1610[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1696(1696-12-21)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Нікаля Муаён[d]
Маці Марыя Жыльбер[d]
Род дзейнасці мастачка, артыстка
Жанр нацюрморт
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Франсуа Гарнье[d] і Нікаля Муаён[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў строгай кальвінісцкай сям’і ў Парыжы ў 1609 ці 1610 годзе. Яна была адной з семярых дзяцей; яе брат Ісак таксама стаў мастаком. Бацька, Нікаля Маён, быў пейзажыстам і партрэтыстам, а таксама гандляром творамі мастацтва; маці, Мары Жыльбер, — дачкой ювеліра. Першыя ўрокі малявання Луіза атрымала ў свайго бацькі, аднак ён памёр, калі ёй было 10 гадоў. У наступным годзе маці Луізы выйшла замуж за іншага мастака і гандляра творамі мастацтва, Франсуа Гарнье. Гарнье даваў урокі па мастацтве Луізе. Сям’я Муаён жыла ў парыжскім раёне Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, дзе было шмат пратэстанцкіх бежанцаў з Нідэрландаў, уключаючы мастакоў. Гэтыя мастакі пазнаёмілі Луізу з іх традыцыйным мастацтвам нацюрморта, які паўплываў на станаўленне яе ўласнага стылю.

Луіза Муаён пражыла ўсё жыццё ў Парыжы. Памерла ад хваробы сэрца ў 1696 годзе.

Большасць яе работ — нацюрморты, выкананыя вытанчанай тэхнікай, — былі створаны ў 1630-х гадах, да ўступлення ў 1640 годзе ў шлюб з багатым купцом Эцьенам Жырардам дэ Шанкурам. Апошнія працы напісаны мастачкай у 1645 годзе.

Зноскі

  1. Louise Moillon — 2008.
  2. Louise Moillon // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://mr-expert.com/artistes/estimtion-cote-louise-moillon/
  4. RKDartists Праверана 25 чэрвеня 2020.