Брыгада КАП «Падолле»

Брыга́да Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Падо́лле» (польск.: Brygada KOP «Podole») — чацвёртая брыгада Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, якая размяшчалася ў 1925—1939 гадах на тэрыторыі Тарнопальскага ваяводства.

Брыгада Корпуса аховы памежжа «Падолле»
Brygada KOP «Podole»
Цёмна-сінім колерам вылучана Тарнопальскае ваяводства, мяжу якога ахоўвала брыгада
Гады існавання 1925 — 1939
Краіна  Польшча
Уваходзіць у Корпус аховы памежжа
Тып брыгада
Функцыя Ахова савецка-польскай мяжы
Дыслакацыя Чарткіў
Камандзіры
Вядомыя камандзіры палкоўнік Уладзімір Максімовіч-Рачынскі
палкоўнік Баляслаў Астроўскі

Гісторыя правіць

На паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры[1]. На другім этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння на падставе загада міністэрства вайсковых справаў Польшчы была заснавана чацвёртая памежная брыгада[2].

Яна была размешчана на тэрыторыі Тарнопальскага ваяводства з мэтай аховы яго ўсходняй мяжы і заступіла на службу 12 сакавіка 1925 г. Адзінкай для яе фармавання быў 54-ы пяхотны полк. У склад брыгады ўвайшлі 12-ы, 13-ы і 14-ы памежныя батальёны, а таксама 12-ы, 13-ы і 14-ы кавалерыйскія эскадроны. Даўжыня ўчастка памежнай паласы, вызначанай для аховы брыгадай складала 342 км, глыбіня дасягала 30 км. Камандаванне знаходзілася ў Чартківе[2].

У 1926 г. на ўзроўні брыгады была ўтворана школа для ўнтэр-афіцэраў пяхоты, якая была размешчана ў Вялікіх Мастах пры 25-ым батальёне, пазней ліквідаваная ўлетку 1928 года[3]. Замест яе і іншых падобных установаў у крэпасці Асавец на Падляшшы быў адчынены школьны батальён Корпуса аховы памежжа. Па звестках 1928 года, брыгада ахоўвала дзяржаўную мяжу даўжынёй 365.134 км.

З мэтай павелічэння патрэбнай колькасці кваліфікаваных вайскоўцаў-сапёраў, 1 красавіка 1928 года быў адчынены навучальны цэнтр для іх падтрыхтоўкі пры 25-ым памежным батальёне, а ў 1931 г. сапёрныя роты з’явіліся пры ўсіх памежных брыгадах. Яны дзяліліся на 4 часткі і называліся паводле адзінак іх размяшчэння[4]. У брыгадзе «Падолле» была ўтворана рота трэцяга тыпу, якая ўтрымлівала два ўзводы па тры дружыны і гаспадарчую дружыну. Штат роты складаўся з трох афіцэраў, дзевяці унтэр-афіцэраў і васьмідзесяці шараговых жаўнераў[5].

Загадам камандавання ад 23 лютага 1937 года была распачата першая фаза рэканструкцыі Корпуса аховы памежжа «R.3», у выніку чаго дадзеная брыгада была рэарганізавана шляхам выключэння палка «Чарткіў», што ўваходзіў у склад брыгады і рэканструкцыі яе камандавання. «Падоллю» стала падпарадкоўвацца станцыя паштовых галубоў «Бучач». У верасні 1937 года ў складзе падраздзялення з’явіўся дывізіён лёгкай артылерыі «Чарткіў»[6].

Паводле распараджэння камандзіра Корпуса аховы памежжа Яна Крушэўскага па справе зменаў кватэрмайстарства, 1 красавіка 1939 г. у брыгадзе была ўтворана пасада памежнага афіцэра ў званні капітана[7].

У жніўні 1939 года брыгада «Падолле» была мабілізавана ў склад 36-й пяхотнай дывізіі. Першы раз яна адбылася 27 жніўня падчас тэрміновай мабілізацыі, другі раз — 31 жніўня, уходзе ўсеагульнай мілітарызацыі. 30 жніўня 1939 года камандаванне брыгады было расфармавана, а яе паўнамоцтвы перайшлі да камандавання палка «Чарткіў»[8].

Структура правіць

Арганізацыя ў 1927 годзе правіць

  • Камандаванне брыгадай
  • 12-ы памежны батальён
  • 13-ы памежны батальён
  • 14-ы памежны батальён
  • 25-ы рэзервовы батальён
  • 12-ы кавалерыйскі эскадрон
  • 13-ы кавалерыйскі эскадрон
  • 14-ы кавалерыйскі эскадрон
  • Школа для падрыхтоўкі ўнтэр-афіцэраў[9]

Арганізацыя ў 1934 годзе правіць

  • Камандаванне брыгадай
  • Полк «Чарткіў»
  • 13-ы памежны батальён «Капынчыцы»
  • 14-ы памежны батальён «Баршчоў»
  • 25-ы рэзервовы батальён «Чарткіў»
  • 13-ы кавалерыйскі эскадрон «Чарткіў»
  • 14-ы кавалерыйскі эскадрон «Залешчыкі»
  • 12-ы кавалерыйскі эскадрон «Гніліцы Вялікія»[10]
  • Рота сапёраў

Арганізацыя ў 1937—1939 гадах правіць

  • Камандаванне брыгадай
  • Батальён «Скалат»
  • Батальён «Капынчыцы»
  • Батальён «Баршчоў»
  • Батальён «Чарткіў»
  • Дывізіён лёгкай артылерыі «Чарткіў»
  • Кавалерыйскі эскадрон «Гніліцы Вялікія»
  • Кавалерыйскі эскадрон «Чарткіў»
  • Кавалерыйскі эскадрон «Залешчыкі»
  • Рота сапёраў «Чарткіў»
  • Станцыя паштовых галубоў «Бучач»[11]

Кіраўніцтва правіць

Камандзіры брыгады правіць

  • 2 сакавіка 1925 — 14 жніўня 1927 — палкоўнік пяхоты Уладзімір Максімовіч-Рачынскі
  • 31 ліпеня 1927 — 19 чэрвеня 1931 — палкоўнік пяхоты Яўген Гадзіеўскі
  • 17 ліпеня 1931 — 19 лістапада 1935 — палкоўнік дыпламаваны Вацлаў Пякарскі
  • 4 лістапада 1935 — 15 чэрвеня 1938 — палкоўнік дыпламаваны Стэфан Равецкі
  • 15 чэрвеня 1938 — жнівень 1939 — палкоўнік пяхоты Баляслаў Астроўскі[12]

Штат брыгады ў чэрвені 1939 года правіць

  • Камандзір брыгады — палкоўнік Яўген Гадзіеўскі
  • Намеснік камандзіра — палкоўнік Пшэмыслаў Наканечнікаў-Клюкоўскі
  • Камандзір штаба — маёр Ігнацы Уластоўскі
  • Камандзір узвода — маёр Ігнацы Станіслаў Скаржэньскі[13]

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Анджэй Канстанкевіч, Ежы Прохвіч, Ян Руткевіч. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. — Варшава: Barwa i Broń, 2003. — ISBN 978-83-900217-9-9.
  • Багуслаў Поляк, Ежы Прохвіч, Марэк Яблонаўскі, Уладзімір Янкоўскі. O niepodległą i granice. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. Wybór dokumentów. — ВаршаваПултуск: Wyższa Szkoła Humanistyczna w Pułtusku. Wydział Dziennikarstwa i Nauk Politycznych Uniwersytetu Warszawskiego, 2001. — ISBN 83-88067-48-8.
  • Генрык Дамінічак. Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919—1939. — Варшава: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992. — ISBN 83-01-10202-0.
  • Ежы Прохвіч. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część II. Przemiany organizacyjne i przygotowania wojenne KOP w 1939 roku. — «Wojskowy Przegląd Historyczny», №4 (150)/1994. — Варшава: Czasopisma Wojskowe, 1994. — С. 148—160. — ISBN 0043-7182.
  • Ежы Прохвіч. Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. — Варшава: Wydawnictwo Neriton, 2003. — ISBN 83-88973-58-4.
  • Здзіслаў Юзаф Кутар. Saperzy II Rzeczypospolitej. — Варшава: Pat, 2005. — ISBN 83-921881-3-6.
  • Івона Вішнеўская, Катажына Проміньская. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Wilno»”. — Шчэцін: Archiwum Straży Granicznej, 2013.
  • Х’юберт Бяроза, Каятан Шчэпаньскі. Centralna Szkoła Podoficerska KOP. — Граева: Towarzystwo Przyjaciół 9 PSK, 2014. — ISBN 978-83-938921-7-4.