Ян Крушэўскі
Ян Казі́мер Крушэ́ўскі (польск.: Jan Kazimierz Kruszewski; 18 чэрвеня 1888, Аляксандрава, Мазавецкае ваяводства, Царства Польскае — 28 сакавіка 1977, Лаі-ан-Валь, Францыя) — польскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал Войска Польскага, трэці камандзір Корпуса аховы памежжа (1930—1939).
Ян Казімер Крушэўскі | |
---|---|
польск.: Jan Kazimierz Kruszewski | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1888[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1977[1] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1914—1939 |
Званне |
![]() |
Камандаваў |
Першая кадравая рота (1914—1917) 1 пяхотны полк легіёнаў (1919—1926) 1 дывізія пяхоты легіёнаў (1926—1930) Корпус аховы памежжа (1930—1939) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьЯн Крушэўскі нарадзіўся 18 чэрвеня 1888 года ў вёсцы Аляксандрава цяперашняга Мазавецкага ваяводства ў сям’і землеўладальнікаў Казіміра Крушэўскага і Вікторыі Калоўскай[2]. Пасля заканчэння Плоцкай сярэдняй школы вывучаў медыцыну ў Кракаве і Жэневе, удзельнічаў у стралковым звязе. Ад жніўня 1914-га да ліпеня 1917 года служыў у польскіх легіёнах, дзе дасягнуў поспеху ў камандаванні шэрагам падраздзяленняў: чацвёртым узводам пры першай кадравай роце, адной з ротаў у пяхотным палку № 1 і афіцэрскай школай пры 1 брыгадзе польскіх легіёнаў. Некаторы час з’яўляўся камендантам брыгаднага навучальнага курсу, аднак пасля прысяжнага крызісу быў высланы ў Беньямінаў[2].
Амаль увесь 1918 год Ян Крушэўскі правёў у статусе камандзіра роты ў 2-ім пяхотным палку польскіх узброеных сілаў, а ў непрацяглы час ад лістапада 1918-га да студзеня 1919 г. знаходзіўся на пасадзе начальніка батальёна ў лагеры рэкрутаў пад Яблонай. Пасля гэтага два месяцы Крушэўскі з’яўляўся галоўнакамандуючым групай «Яблона» у Варшаве. У перыяд часу ад красавіка 1919 да кастрычніка 1926 года ён камандаваў некаторымі падраздзяленнямі Пяхотнай брыгады легіёнаў: спачатку адным з батальёнаў, потым — першым пяхотным палком, а пачынаючы ад кастрычніка 1920 года займаў пасаду начальніка гэтага вайсковага фармавання. У гэты час Яну Крушэўскаму было прысвоена званне падпалкоўніка, што падцверджана загадам ад 11 чэрвеня 1920 г. 31 сакавіка 1924 года ён атрымаў павышэнне, стаўшы палкоўнікам і атрымаўшы дзявяты нумар у корпусе пяхотных афіцэраў.
У 1926—1928 гадах служыў камандуючым дывізіяй Першага пяхотнага легіёна, аднак потым пайшоў на падвышэнне і да 1930 г. працаваў камандзірам гэтага легіёна. Напачатку 1927 г. быў абраны кіраўніком рэвізійнай камісіі футбольнай асацыяцыі ў Вільні[3]. 14 кастрычніка 1930 года палкоўнік Крушэўскі ўзначаліў найбуйнейшую польскую памежную службу — Корпус аховы памежжа, якой ён кіраваў ажно да ўсеагульнай мабілізацыі стражнікаў у верасні 1939 г. У сувязі з пачаткам кіравання гэтай структурай прэзідэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масціцкі 10 лістапада 1930 года надаў Яну Крушэўскаму званне брыгаднага генерала са старшынствам ад наступнага 1 студзеня і першым нумарам у корпусе генералаў. Нашэнне новых атрыбутаў генерала было дазволена ад пачатку 1931 г.[4]
З’яўляўся вайсковым асаднікам у калоніі Кавянёў Вілейскага павета[5].
У верасні 1939 года, пасля адхілення ад камандавання Корпусам аховы памежжа, генерал узначаліў аператыўнае злучэнне ў рэзервовай арміі «Прусы»[2], але неўзабаве быў захоплены ў нямецкі палон (утрымліваўся ў лагеры «Мурнаў») і па вызваленні эміграваў у Францыю. Апошнія гады жыцця праводзіў у Доме састарэлых Польскага гуманітарнага фундуша горада Лаі-ан-Валь, дзе і памёр на 89-ым годзе жыцця. Ян Крушэўскі быў пахаваны на мясцовых могілках.
Узнагароды
правіць- Ордэн воінскай доблесці (1921)[6]
- Крыж камандзіра Ордэна Адраджэння Польшчы (1930)[7]
- Крыж Незалежнасці[6]
- Крыж афіцэра Ордэна Адраджэння Польшчы[8]
- Крыж Храбрых (чатырохкратна)[6]
- Залаты Крыж Заслугі (1930)[9]
- Памятны медаль за войны 1918—1921 гадоў[6]
- Медаль дзесяцігоддзя здабыцця незалежнасці (Польшча)[6]
- Медаль за раненні і кантузіі[10]
- Памятны медаль «Першы кадравы»[11]
- Медаль за верную службу[10]
- Медаль дзесяцігоддзя здабыцця незалежнасці (Літва)[6]
- Ордэн Лачплэсіса III класа (Літва)[6]
- Ордэн Ганаровага легіёна IV класа (Францыя)[6]
Зноскі
правіць- ↑ а б Jan Kazimierz Kruszewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в Danielewicz 1994, с. 33.
- ↑ «Światfilm», Nr.2 ад 13 лютага 1927 г. (польск.). Wilno: Towarzystwo Filmowe „Światfilm” (12 сакавіка 1927). Праверана 20.06.2019.
- ↑ Dziennik Personalny MS Wojsk 1930, с. 323.
- ↑ Ліст вайсковых асаднікаў (польск.). Wilno: Towarzystwo Filmowe „Światfilm”. Праверана 20.06.2019.
- ↑ а б в г д е ё ж Łoza 1938, с. 385.
- ↑ Zarządzenie o nadaniu Wielkiej Wstęgi, Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą i Krzyża Komandorskiego orderu Odrodzenia Polski(недаступная спасылка)
- ↑ Dziennik Personalny MS Wojsk 1926.
- ↑ Zarządzenie o nadaniu Złotego Krzyża Zasługi(недаступная спасылка)
- ↑ а б Згодна з фотаздымкам Яна Крушэўскага Архівавана 15 ліпеня 2013.
- ↑ 6 sierpień 1934, с. 20.
Літаратура
правіць- 6 sierpień: 1914—1934. — Warszawa: Zarząd Główny Związku Legjonistów Polskich, 1934.
- Dziennik Personalny Ministra Spraw Wojskowych nr 54 z 23.12.1926. — Warszawa, 1926.
- Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych, Nr 15 z 11 listopada 1930 roku. — Warszawa, 1930.
- Jerzy Danielewicz. Wyższa kadra dowódcza KOP 1924-1939. W: Lech Grochowski[red.]: Korpus Ochrony Pogranicza w 70 rocznicę powstania. Materiały z konferencji popularnonaukowej. — Kętrzyn: Centrum Szkolenia Straży Granicznej, 1994.
- Stanisław Łoza (red.). Czy wiesz kto to jest?. — Warszawa: Wydawnictwo Głównej Księgarni Wojskowej, 1938.