Керч

горад у Крыме

Керч (укр.: Керч, крымскатат.: Keriç, Керич, стар.-грэч.: Παντικάπαιον) — горад ва ўсходняй частцы Крыма, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (Украіна[1]) на беразе Керчанскага праліва, горад-герой. Адзін са старажытных гарадоў свету. На тэрыторыі горада знаходзіцца мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры, што адносяцца да розных эпох і культур.

Горад
Керч
укр.: Керч, руск.: Keriç, крымскатат.: Keriç
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
610 да н.э.
Плошча
108 км²
Вышыня цэнтра
сред.около 80 м
Насельніцтва
151 300 чалавек (2006)
Шчыльнасць
1400,92 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-6561
Паштовыя індэксы
98300—98399
Афіцыйны сайт
kerchrada.gov.ua (руск.)
Керч на карце Украіны
Керч (Украіна)
Керч
Керч (Украіна)
Керч

Гісторыя Правіць

Заснаваны старажытнымі грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1-й пал. VI ст. да н.э. У пач. V-IV ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы.

На месцы разбуранай гунамі Пантыкапея ўзнік горад Баспор[крыніца?]. У V – пач. VI ст. залежаў ад гунаў, сярод яго жыхароў пераважалі сарматы і аланы. У 520-х гг. быў далучаны да Візантыі і стаў адным з важных памежных пунктаў імперыі. У кан. VII ст. Баспор і Фанагарыя, якая месцілася праз праліў, былі захопленыя хазарамі. Баспор стаў сталіцай хазарскага намесніка ўсходняга Крыма. У сяр. IX ст. аслабшыя хазары адыйшлі да Дону, і Баспор ізноў стаў гуляць ролю буйнага гандлёвага порта, цэнтра транзітнага гандлю. У кан. IX – пач. X ст. у Паўночнае Прычарнамор'е ўварваліся печанегі і разбурылі большасць гарадоў усходняга Крыма, аднак гэты лёс абмінуў Баспор, бо ён быў патрэбен печанегам для абмену захопленай здабычы на заморскія тавары. У кан. X ст. Баспор увайшоў ва ўзніклае на Таманскім паўвостраве Тмутараканскае княства і атрымаў новае імя – Корчаў. Пасля сыходу русінаў з Прычарнамор'я ў першай пал. XII ст., некаторы час горад ізноў нахадзіўся ў зоне візантыйскага ўплыву, але з пач. XIII ст. Візантыя перастала кантраляваць басейн Чорнага мора, і Корчаў трапіў пад уладу генуэзцаў. Горад быў пераназваны італьянцамі ў Чэркіё, у ім з'явілася вялікая генуэзская гандлёвая факторыя і крэпасць. 3 1318 консульства (адміністрацыйная адзінка), падпарадкаваная Генуі. З сяр. XIII ст. гаспадарамі Паўночнага Прычарнамор'я сталі татары, але генуэзцы суіснавалі з імі і захоўвалі за сабою шэраг гарадоў, у т.л. і Чэркіё.

Прыход асманаў у 1475 паклаў канец знаходжанню генуэзцаў у гэтым краі. Тут паўстаў апорны пункт Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. Ва ўладзе асманаў Керч заставалася да 1771, калі яе захапілі войскі Расійскай імперыі. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 адышоў да Расіі. З 1954 года ў складзе Украіны.

У горадзе цудам ацалеў закладзены ў X ст. храм Яна Хрысціцеля, адзіная візантыйская царква, якая захавалася ў Паўночным Прычарнамор'і.

Насельніцтва Правіць

  • 1998 — 170 тыс.
  • 2006 — 151 тыс.
  • 2012 — 146 тыс.
  • 2016 — 149 тыс.

Прамысловасць Правіць

 
Галоўная вуліца

Здабыча жалезнай руды (Камыш-Бурунскі камбінат). Металургія, суднабудаванне і суднарамонт, харчасмакавая прамысловасць.

Транспарт Правіць

Марскі порт. Чыгуначная станцыя. Злучаны чыгуначнай паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі паўвостраў).

Культура Правіць

Тэатр. Гісторыка-археалагічны музей.

Славутасці Правіць

 
Царква Іаана Прадцечы
 
Абеліск Славы
  • Мелек-Чэсменскі курган (IV ст. да н.э.)
  • Склеп Дэметры (I ст. н.э.)
  • Царква Іаана Прадцечы (X-XIII ст.)
  • Мемарыяльны ансамбль героям абароны Аджымушкая (1982)
  • Лапідарый

Гарады-пабрацімы Правіць

Вядомыя асобы Правіць

Гл. таксама Правіць

Зноскі

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура Правіць