Паўлаград
горад у Днепрапятроўскай вобласці Украіны
Паўлаград — горад у Днепрапятроўскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Паўлаградскага раёна. Плошча горада — 5,93 тыс. га. Размешчаны на рацэ Воўчай (басейн Дняпра). Насельніцтва горада — 112 000 жыхароў (2010 г.)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Атрымаў статус горада ў 1784 годзе.
З'яўляецца цэнтрам Заходняга Данбаса — каменнавугальнага басейна. Значная частка валавога прадукту прыпадае на здабычу вугалю. Прывабны сваім выгадным геаграфічным становішчам. Размешчаны на трасе Кіеў — Луганск — Ізварына, паміж Днепрапятроўскам і Данецкам. Аддаленасць ад абласных цэнтраў у межах 200 км: Дняпро — 75 км; Запарожжа — 102 км; Данецк — 194 км; Харкаў — 197 км; Палтава — 215 км.
Вядомыя ўраджэнцы правіць
- Іван Сяргеевіч Перахода (1907—1943) — Герой Савецкага Саюза
- Уладзімір Сяргеевіч Смятанін (1917—1944) — удзельнік Другай сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[2].
Зноскі
- ↑ Государственный комитет статистики Украины. Сборник: Численность наличного населения Украины на 1 января 2011. Киев 2011. Ответственная за выпуск Тимошенко Г. В.