Лука (Война-Ясянецкі)
Лука (свецкае імя Валянцін Феліксавіч Война-Ясянецкі; 27 красавіка (9 мая) 1877, Керч — 11 чэрвеня 1961, Сімферопаль) — архіепіскап Рускай праваслаўнай царквы; хірург, пісьменнік; праваслаўны святы.
Лука | |
---|---|
![]() | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] і доктар медыцынскіх навук |
Дзейнасць | святар, выкладчык універсітэта, хірург |
Нараджэнне |
27 красавіка 1877 |
Смерць |
11 чэрвеня 1961 (84 гады) |
Узнагароды | |
![]() |
Паходзіў з беларускага паланізаванага роду Война-Ясянецкіх з Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага універсітэта. Удзельнік руска-японскай вайны (урач). З 1921 г. — святар. У 1923 г. арыштаваны: у ссылцы ў Сібіры і Туркестане да 1926 г. У 1930—1933 г. — у ссылцы ў Архангельску. У 1937—1941 г. ізноў у турме і ссылцы. З 1943 г.— архіепіскап Краснаярскі, член Свяцейшага Сінода. У гады 2-й сусветнай вайны — галоўны хірург ваеннага шпіталя ў Краснаярску. З 1946 г. — архіепіскап Крымскі.
Аўтар шматлікіх навуковых прац, некалькіх кніг па рэлігіі, мемуараў.
Лаўрэат Сталінскай прэміі па медыцыне.