Адкрыць галоўнае меню

Соф’я Аляксееўна (царэўна)

(Пасля перасылкі з Соф'я Аляксееўна)

БіяграфіяПравіць

Пасля смерці бяздзетнага Фёдара Аляксеевіча брат яго 16-гадовы Іван, слабы фізічна, быў адхілены ад пасаду. Патрыярх Іаакім і баяры абвясцілі царом 10-гадовага Пятра. Баяры Міласлаўскія на чале з Соф'яй вырашылі аспрэчыць уладу.

Соф'я прыйшла да ўлады, абапіраючыся на свайго фаварыта Васілія Галіцына і стральцоў. 15 верасня 1682 стала рэгенткай пры малалетніх братах Іване і Пятры.

Асабістыя якасціПравіць

 
Царэўна Соф'я Аляксеевна

Соф'я была разумнай, уладнай, славалюбівай, ведала польскую мову, латынь і нават складала вершы. Вальтэр гаварыў аб ёй: «Кіраўніца мела шмат розуму, складала вершы, пісала і гаварыла добра, з выдатным выглядам злучала мноства талентаў; усе яны былі азмрочаны велічэзным яе славалюбствам».

ДасягненніПравіць

У пачатку ліпеня 1682 умелымі дзеяннямі спыніла ў Маскве бунт раскольнікаў: перанесла «спрэчкі аб веры» у палац, у Гранавітую палату, ізаляваўшы тым самым правадыроў старавераў ад натоўпу народа.

Падпісала выгадны для Расіі «Вечны мір» з Польшчай, Нерчынскі дагавор з Кітаем. У 1687 і 1689 пад кіраўніцтвам Васілія Галіцына былі распачаты паходы супраць крымскіх татараў, але яны былі няўдалыя. У 1687 была створана Славяна-грэка-лацінская акадэмія. 21 ліпеня 1687 у Парыж прыбыла першае рускае пасольства.

Дом Раманавых (да Пятра III)
Раман Юр'евіч Захар'ін
Анастасія,
жонка Івана IV Грознага
Фёдар I Іаанавіч
Мікіта Раманавіч Захар'ін
Фёдар Мікіціч
(патрыярх Філарэт)
Міхаіл Фёдаравіч
Аляксей Міхайлавіч
Аляксей Аляксеевіч
Соф’я Аляксееўна
Фёдар III
Іван V
Ганна Іванаўна
Кацярына Іаанаўна
Ганна Леапольдаўна
Іван VI
Пётр I Вялікі
(2-я жонка Кацярына I)
Аляксей Пятровіч
Пётр II
Ганна Пятроўна
Пётр III
Лізавета Пятроўна
Аляксандр Мікіціч
Міхаіл Мікіціч
Іван Мікіціч
Мікіта Іванавіч

ЗрыньваннеПравіць

У верасні 1689 Соф'я была зрынутая і саслана ў Новадзявочы манастыр. Падчас стралецкага паўстання 1698 года стральцы, па дадзеных следства, намерваліся паклікаць яе на царства. Пасля прыгнечання бунту Соф'я пастрыжаная ў манашкі пад імем Сусаны. Памерла ў 1704. Пахавана ў Смаленскам саборы Новадзявочага манастыра ў Маскве.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Sofya Alekseyevna Romanova // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Sofia Alexejewna // FemBio Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Russland (Sophie) // Brockhaus Enzyklopädie
  4. 4,0 4,1 Софья Алексеевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Sophia Alekseevna // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.