Бітва пры Саблатэ (па-чэшску: Zablati, па-нямецкуSablat), адбылася 10 чэрвеня1619 года падчас чэшскага перыяду Трыццацігадовай вайны. Бітва адбылася паміж імперскай арміяй графа Бюкуа і пратэстанцкай арміяй графа Мансфельда.
Калі граф Мансфельд ішоў на падтрымку генерала Гогенлое, які абложваў Чэске-Будзеёвіцы, генерал Бюкуа перахапіў яго побач з маленькай вёскай Саблат і навязаў бітву. Мансфельд атрымаў паразу, страціўшы як мінімум 1.500 жаўнераў і абоз.
У выніку пратэстанты былі вымушаны зняць аблогу з Чэске-Будзеёвіцаў.