Вестфальскі мір 1648 скончыў Трыццацігадовую вайну 1618—1648. Аб'ядноўвае два мірныя дагаворы, заключаныя 24 кастрычніка 1648 года — пасля працяглых (з вясны 1645) перамоў — у гарадах Вестфаліі Мюнстэры і Аснабруку: Аснабрукскі (паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і яго саюзнікамі, з аднаго боку, і Швецыяй з саюзнікамі — з другога) і Мюнстэрскі (паміж імператарам з саюзнікамі, з аднаго боку, і Францыяй з саюзнікамі — з другога).

Вестфальскі мір
Дата падпісання 24 кастрычніка 1648[1][2]
Месца падпісання
Бакі Свяшчэнная Рымская імперыя, Шведская імперыя, Каралеўства Францыя, Іспанская імперыя, ШвейцарыяРэспубліка Злучаных правінцый
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пастановы Вестфальскага міру тычыліся тэрытарыяльных змен, рэлігійных адносін, палітычнага ладу імперыі. Згодна з Вестфальскім мірам Швецыя атрымала ад імперыі, акрамя кантрыбуцыі ў 5 млн талераў, востраў Руген, усю Заходнюю і частка Усходняй Памераніі з г. Штэтынам, г. Вісмар і секулярызаваныя архібіскупства Брэмен і біскупства Вердэн. У валоданні Швецыі апынуліся найважнейшыя гавані не толькі Балтыйскага, але і Паўночнага мора, яна як уладальніца германскіх княстваў стала членам імперыі з правам пасылаць сваіх дэпутатаў на імперскія сеймы. Францыя атрымала былыя ўладанні Габсбургаў у Эльзасе і пацвярджэнне свайго суверэнітэту над Латарынгскімі біскупствамі Мец, Туль і Вердэн. Францыя і Швецыя — дзяржавы-пераможцы — былі абвешчаны галоўнымі гарантамі выканання Вестфальскага міру. Саюзнікі дзяржаў-пераможцаў — германскія княствы Брандэнбург, Мекленбург-Шверын, Браўншвайг-Люнебург — пашырылі свае тэрыторыі за кошт секулярызаваных біскупстваў і кляштараў, за герцагам Баварыі быў замацаваны Верхні Пфальц і тытул курфюрста. Была прызнана поўная незалежнасць ад імператара германскіх князёў у правядзенні як унутранай, так і знешняй палітыкі (яны не маглі толькі заключаць знешніх саюзаў, накіраваных супраць імперыі і імператара). Былі прыведзены да роўнасці ў правах кальвіністы з каталікамі і лютэранамі.

  1. а б Вестфальский мир // Венгрия — Вильно — 1928. — Т. 10. — С. 481.
  2. Мякотин В. А. Вестфальский мир // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 122.