Бітва пры Вестэрніцэ (ням.: Wisternitz, чэшск.: Věstonice) адбылася 5 жніўня 1619 года паміж багемскімі пратэстантамі і імперскімі сіламі пад камандаваннем Дампьера. Бітва скончылася перамогай чэхаў. Бітва з'яўляецца адной з падзей Трыццацігадовай вайны.
Горад Чэскі-Будэевіцэ быў адным з трох гарадоў, якія заставаліся лаяльнымі Імператару пасля пражскіх падзеяў. Пасля паразы пры Саблатэ чэхі былі вымушаны зняць аблогу гэтага горада. 15 чэрвеня 1619 года Гогенлоэ адступіў у Собеслаў, дзе чакаў падмацавання ад графа Турнэ.
Пасля ўсталявання кантролю над моцнымі пунктамі паўднёвай Багеміі, Бюку паслаў атрад Дампьера ў Маравію, якая прыняла бок мяцежнікаў. Аднак Дампьер пацярпеў паразу пры Вестэрніцэ, якая пакінула Маравію ў лагеры мяцежнікаў.
- William P. Guthrie. Battles of the Thirty Years War: From White Mountain to Nordlingen, 1618–1635. Greenwood Publishing Group. Westport, Connecticut. 2002. ISBN 0313320284