Бітва пры Пльзені
Бітва пры Пльзені — аблога Пльзеня, праведзеная чэшскімі пратэстантамі пад кіраўніцтвам графа Мансфельда. Гэта было першае значнае баявое сутыкненне Трыццацігадовай вайны.
Бітва пры Пльзені | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Трыццацігадовая вайна | |||
| |||
Дата | 19 верасня — 21 лістапада 1618 | ||
Месца | Пльзень, Чэхія | ||
Вынік | Перамога Багеміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадгісторыя
правіць23 мая 1618 года, пратэстанцкае дваранства Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно пражскай гарадской залы. Новы ўрад, створаны пратэстанцкай верхавінай запрасіла графа Мансфельда кіраваць усімі вайсковымі сіламі. Каталікі сталі пакідаць Прагу. Шматлікія з іх эвакуяваліся ў Пльзень, разлічваючы на тое, што гарадскія ўмацаванні дазволяць ім вытрымаць досыць доўгае вайсковае супрацьстаянне. Горад быў добра падрыхтаваны да доўгай аблогі, аднак умацаванні мелі невялікі гарнізон, а для артылерыі бракавала пораху. Мансфельд вырашыў захапіць горад да таго, як горад атрымае падтрымку звонку.
Аблога
правіць19 верасня 1618 года армія Мансфельда дасягнула ўскраін горада. Абаронцы заблакавалі дзве з гарадскіх брамаў, а на трэціх вылучылі дапаўняльную ахову. Пратэстанцкая армія была занадта слабая, каб узяць замок штурмам, таму Мансфельд вырашыў узяць аблогай. 2 кастрычніка прыбыла пратэстанцкая артылерыя, але з-за малога калібру і невялікай колькасці, бамбардзіроўка мела невялікі эфект. Аблога працягнулася, пратэстанты штодня атрымлівалі падмацаванні, у той час як абложаныя адчувалі нястачу ў харчаванні і амуніцыі. Таксама, галоўны гарадскі калодзеж быў разбураны, а запасы воды хутка скончыліся.
Нарэшце 21 лістапада ў сцяне быў прабіты пралом, і пратэстанты ўвайшлі ў горад. Пасля некалькіх гадзін рукапашнай сутычкі горад быў у руках Мансфельда.
Наступствы
правіцьПасля захопу горада Мансфельд запатрабаваў 120.000 залатых гульдэнаў у якасці кантрыбуцыі і дапаўняльна 47.000 флорынаў за абяцанне не рабаваць і не спальваць горад. Аднак, хутка Свяшчэнная Рымская імперыя і Баварыя сабралі значныя сілы і накіравалі да Пльзеня і Празе. Ізноў вылучаны чэшскі кароль Фрыдрых V хваляваўся перавагай сапернік а і загадаў арміі перагрупавацца і нападаць на варожыя арміі па асобку. У наступстве Фрыдрых V быў пакінуць усімі саюзнікамі і патрываў паразу ў бітве на Белай Гары.
Для паляпшэння артыкула пажадана |