Эканоміка Славеніі

Нацыянальная валюта Славеніі — толар, але c 1 студзеня 2007 года ўрад ажыццяўляе пераход на выкарыстанне еўра, які падоўжыўся да 15 студзеня 2007 года. 1 еўра афіцыйна прыраўнаны да 239,64 толараў.

Славенія першай з краін, якія далучыліся да ЕС у 2004 г., запусціла ў абарот адзіную еўрапейскую валюту. Сярэдняя брута зарплата ў Славеніі за верасень 2007 г. склала 1260 еўра, сярэдняя нета зарплата (пасля выплаты падаткаў і страхавых унёскаў) — 820 еўра. Мінімальная зарплата ў 2007 годзе складала 522 еўра.

Буйная энергетычная кампанія Petrol з’яўляецца цалкам дзяржаўнай і ў адпаведнасці з адмысловым рашэннем урада не можа быць прыватызаваная.

Асноўная прадукцыя правіць

Кукуруза, пшаніца, вінаград. Ртуць, нафта, прыродны газ, цынк, олава, буры вугаль. Ядзерная энергія. Дрэваапрацоўка (мэбля), вытворчасць паперы, цэлюлозы, машынабудаўніцтва (сельскагаспадарчая тэхніка). Цэгла. Турызм: Пастойна, Істрыя і Юліанскія Альпы.

Спасылкі правіць