Славацкая Савецкая Рэспубліка

Слава́цкая Саве́цкая Рэспу́бліка (славацк.: Slovenská republika rád, венг.: Szlovák Tanácsköztársaság) — дзяржава ў паўднёвай і ўсходняй Славакіі са сталіцай у Кошыцах, якая праіснавала з 16 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 года. Дзяржаву ўзначальваў чэшскі журналіст Антанін Янаўшак.

Гістарычная дзяржава
Славацкая Савецкая Рэспубліка
Slovenská republika rád
Szlovák Tanácsköztársaság
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Гімн: Інтэрнацыянал
Nepkoztarsasag.png
< Flag of Bohemia.svg
< Red flag.svg
Flag of Bohemia.svg >

Сталіца Кошыцы
Мова(ы) славацкая
Афіцыйная мова славацкая і венгерская мова
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Commons-logo.svg Славацкая Савецкая Рэспубліка на Вікісховішчы

Пасля стварэння ў 1918 годзе новай дзяржавы Чэхаславакія яе армія атрымала прыказ узяць пад кантроль усю тэрыторыю Славакіі. Але гэтаму супрацьдзейнічала Чырвоная гвардыя (узброеныя сілы Венгерскай Савецкай Рэспублікі), якая заняла паўднёвую частку Славакіі і садзейнічала стварэнню Славацкай Савецкай Рэспублікі, якая была абвешчаная ў рамках Венгерскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі.

Пасля таго, як Чырвоная гвардыя была вымушаная павярнуцца ў Венгрыю, армія Чэхаславакіі заняла тэрыторыю Славацкай Савецкай Рэспублікі, тым самым спыніўшы існаванне гэтай дзяржавы.

Гл. таксамаПравіць