Яўген Савойскі
Яўген Савойскі (ням.: Prinz Eugen von Savoyen, 18 кастрычніка 1663 — 21 красавіка 1736) — палкаводзец Свяшчэннай Рымскай імперыі французскага паходжання, генералісімус.
Яўген Савойскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1663[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1736[1][4][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Eugene Maurice, Count of Soissons[d][6] |
Маці | Olympia Mancini[d][6] |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Свяшчэнная Рымская імперыя |
Род войскаў | Army of the Holy Roman Empire[d] |
Званне | Генералісімус |
Камандаваў | Імперская армія |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачатак кар’еры. Кампаніі 1690-х
правіцьЯўген нарадзіўся ў Парыжы. Ён быў малодшым сынам графа дэ Суасона і яго жонкі Алімпіі Манчыні, пляменніцы кардынала Мазарыні. З боку бацькі Яўген належаў да старажытнага роду герцагаў Савойскіх, быўшы праўнукам савойскага герцага Карла Эмануіла I.
Пасля выгнання маці з Францыі ў сувязі са справай аб ядах, 20-летні Яўген адправіўся абараняць абложаную туркамі Вену, дзе пад яго камндваннем ваяваў полк драгунаў. Пасля гэтага Яўген Савойскі браў удзел у вызваленні Венгрыі ад турэцкіх войскаў у 1684—1688 гадах.
У 1690 годзе ён быў прызначаны камандуючым аўстрыйскімі войскамі ў Італіі і злучыўся з герцагам савойскім Віктарам-Амадэем. Апошні насуперак парадам Яўгена ўступіў з французамі ў бой пры Стафардзе, быў разбіты, і толькі адвага і распарадлівасць Яўгена выратавалі саюзныя войскі ад канчатковай гібелі.
У 1691 годзе Яўгеній прымусіў маршала Каціна зняць аблогу крэпасці Кані; у тым жа 1691 годзе з авангардам арміі герцага Савойскага ўварваўся ў Дафінэ і авалодаў некалькімі крэпасцямі.
У 1697 годзе атрымаў бліскучую перамогу над туркамі пры Зенце, якая спрыяла складанню ў 1699 г. выгоднага для Аўстрыі Карлавіцкага міру.
У 1701 годзе, прызначаны галоўнакамандуючым у Італіі, ён здзейсніў цяжкі пераход праз Трыдэнцкія Альпы і пасля перамог пры Капры і Кіяры заняў Ламбардыю да ракі Оліа. Кампанію 1702 года ён распачаў раптоўным нападам на Крэмону, прычым быў узяты ў палон маршал Вілеруа; затым вельмі ўдала абараняўся супраць праўзыходных сіл герцага Вандома.
Прызначаны прэзідэнтам гофкрыгсрата, Яўген прыняў шэраг мер, якія выратавалі Аўстрыю ад найвялікшай небяспекі, у якую паставілі яе паўстанне венграў і поспехі французаў у Баварыі.
У 1704 годзе разам з герцагам Мальбара Яўген атрымаў перамогу пры Гохштэце, якая прывяла да адпадзення Баварыі ад саюза з Людовікам XIV.
У 1705 годзе Яўгеній быў пасланы ў Іспанію, дзе спыніў поспехі Вандома, а ў 1706 годзе атрымаў перамогу пад Турынам, якая прымусіла французаў выйсці з Італіі.
У 1707 годзе ён уварваўся ў Праванс і трымаў у аблозе Тулон, але беспаспяхова; у 1708 годзе разам з Мальбара разбіў Вандома пры Аўдэнардэ і ўзяў Ліль, а ў 1709 годзе нанёс Вілару паразу пры Мальплаке.
У 1712 годзе Яўген быў разбіты пры Дэнене і ў 1714 годзе падпісаў Раштацкі мір.
5 жніўня 1716 года Яўгеній Савойскі выйграў Петраварадзінскую бітву (ням. Schlacht von Peterwardein) з арміяй Асманскай імперыі пад кіраўніцтвам вялікага візіра Дамад Алі пашы, што дазволіла спыніць серыю вайсковых поспехаў турак на Балканах..
Зноскі
- ↑ а б Евгений, принц Савойский и Кариньянский // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 9. — С. 274–275.
- ↑ Alexander Marie Norbert Lernet-Holenia Eugene of Savoy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Евгений Савойский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Eugenio di Savoia-Soissons // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Savoyen, Eugen Prinz von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 296.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яўген Савойскі