Акатнік амурскі, Маакія амурская[3] (Maackia amurensis), лістападнае дрэва роду Маакія (Maackia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Вышыня да 15—20 м. Крона густая. Лісце складанае, няпарнаперыстае, чаргаванае. Парасткі і лісце з шаўковым апушэннем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].
Дрэва прыдатнае для ўмацавання яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніення.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Маакия амурская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)