Маа́кія[1] (Maackia) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Маакія

Акатнік амурскі (Maackia amurensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Maackia Maxim. & Rupr., 1856


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500721
NCBI  37500
EOL  29270
IPNI  22850-1

Батанічнае апісанне

правіць

Лістападныя дрэвы вышынёй да 20 м. Лісце чаргаванае няпарнаперыстае, даўжынёй да 30 см. Кветкі шматлікія, з пяццю пялёсткамі, у густых гронках, часам разгаліноўваюцца каля асновы. Плод — струк.

Адрозніваецца 6 відаў. Пашыраны ва Усходняй Азіі.

Драўніна ўстойлівая да гніення, ідзе на выраб фанеры, паркету, гнутай мэблі. Дэкаратыўныя расліны, вырошчваюцца для замацавання схілаў і яроў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць