Спарафіт
дыплоідная мнагаклетачная фаза ў жыццёвым цыкле раслін і водарасцей, якая развіваецца з аплодненай яйкаклеткі або зіготы і выпрацоўвае сп
Спарафі́т[1] — дыплоідная мнагаклетачная фаза ў жыццёвым цыкле раслін і водарасцей, якая развіваецца з аплодненай яйцаклеткі, або зіготы і выпрацоўвае споры.
На спарафіце ў спецыяльных органах — спарангіях — у выніку меёзу развіваюцца гаплоідныя споры. У многіх раслін (рознаспоравыя дзярозы і рознаспоравыя папараці, а таксама голанасенныя і кветкавыя) спарангіі дзеляцца на два тыпы: макра-і мікраспарангіі. Макраспарангіі выпрацоўваюць макраспоры, а мікраспарангіі — мікраспоры. З макраспор развіваюцца жаночыя гаметафіты, а з мікраспор — мужчынскія.
Зноскі
Літаратура
правіць- Спарафіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 98. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).