Яйцаклетка
Яйцаклетка (навук. аацыт, радзей. авацыт) — жаночая палавая клетка (гамета), з якой нараджаецца новы арганізм.
Утвараецца ва ўсіх вышэйшых раслін, у некаторых водарасцей і грыбоў. У мохападобных, папарацепадобных і голанасенных яйцаклеткі ўзнікаюць у архегоніях. У пакрытанасенных уваходзяць у склад зародкавага мяшка. У жывёл яйцаклетку часцей называюць яйцом.
Адносна буйная нерухомая клетка. Форма і велічыня яйцаклетак у раслін розная. Па памерах яйцаклетка значна буйнейшая за мужчынскую гамету. У верхняй частцы ёсць вакуоля. Звонку ўкрыта тонкай плазматычнай мембранай, якая садзейнічае абмену рэчываў паміж яйцаклеткай і цытаплазмай зародкавага мяшка і пранікненні ў яе спермія пры апладненні.
Яйцаклеткі ўтвараюцца ў выніку аагенезу. Пасля апладнення з аплодненай яйцаклеткі (зіготы) развіваецца зародак (эмбрыён). Пры партэнагенезе эмбрыён, а затым новы арганізм развіваецца з неаплодненай яйцаклеткі.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).