Сперматазоід

(Пасля перасылкі з Сперматазоіды)

Сперматазоід (ад стар.-грэч.: σπέρμα (род. скл. σπέρματος) — семя, ζωή — «жыццё» і εἴδος — «від») — спелая гаплоідная мужчынская палавая клетка жывёл чалавека і многіх раслінных арганізмаў.

Сперматазоід
лац.: spermatozoon
Выява
Развіваецца з spermatid[d]
Код WordLift data.medicalrecords.com/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
сперматазоід і яйцаклетка

Мужчынская гамета ўтвараецца ў выніку сперматогенезу і апладняе яйцаклетку. Пасля апладнення ўзнікае зігота і пачынаецца развіццё зародка. Адрозніваюць жгуцікавыя і бязжгуцікавыя сперматазоіды.

Тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння дробных, звычайна рухомых гамет ў арганізмаў, якім уласцівая аагамія. Звычайна яны значна меншыя за яйцаклетку, бо не ўтрымліваюць такой значнай колькасці цытаплазмы і выпрацоўваюцца арганізмам адначасова ў значнай колькасці. Паняцце «сперматазоід» неабходна адрозніваць ад паняцця «сперма», бо апошняя складаецца з насеннай вадкасці (у якой змяшчаюцца сперматазоіды), а таксама змяшчае невялікую колькасць эпітэліяльных клетак мачавыпускальнага канала.

Адкрыццё сперматазоідаў правіць

Упершыню сперматазоіды былі апісаны Антані ван Левенгукам у 1677 годзе. Па паведамленні Левенгука пра «насеннага звярка» (так назваў іх Левенгук) яму паведаміў яго сябар, студэнт-медык Ёган Гам (Johan Ham). І хоць фармальна адкрыццё сперматазоідаў належыць Гаму, дэталёва разгледзеў, замаляваў і апісаў народкі Левенгук. Першымі былі адкрыты сперматазоіды чалавека, пазней Левенгкук апісаў сперматазоіды шматлікіх жывёл. Левенгук адразу вылучыў здагадку, што «насенныя звяркі» ўдзельнічаюць у зачацці, пра што паведаміў адмысловым лістом у Брытанскае Каралеўскае навуковае таварыства. Роля сперматазоідаў ў апладненні была даказаная італьянскім прыродазнаўцам Ладзара Спаланцані. Аднак на працягу яшчэ амаль стагоддзя ў навуцы дамінавала меркаванне, што сперматазоіды з'яўляюцца паразітычнымі арганізмамі ў сперме, а апладняе сама насенная вадкасць. Тэрмін «сперматазоід» з'явіўся толькі ў пачатку XIX стагоддзя. Яго ўвёў акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук Карл Эрнст фон Бэр.

Сперматазоіды жывёл правіць

 
Спрошчаная схема будовы сперматазоіда.

У жывёл даўжыня сперматазоідаў звычайна дзесяткі і сотні мікраметраў, у насякомых — да некалькіх міліметраў. Тыповыя жгуцікавыя сперматазоіды ўласцівы пазваночным жывёлам, чалавеку і большасці беспазваночных. Маюць кароткую, рознай формы галоўку, дзе размешчана ядро, што ўтрымлівае бацькоўскі спадчынны матэрыял. На пярэднім канцы галоўкі звычайна знаходзіцца акрасома, якая забяспечвае пранікненне сперматазоіда праз яйцавыя абалонкі. Жгуцік (хвост, біч) надае сперматазоіду паступальны рух у вадкім асяроддзі (пры вонкавым асемяненні ў вадзе, пры ўнутраным — у вадкім змесціве палавых шляхоў). Восевая нітка жгуціка мае бялкі, падобныя на актын і міязін шкілетных мышцаў, здольныя расшчапляць адэназінтрыфосфарную кіслату. Жыццяздольнасць сперматазоіда ў похве жанчыны да 2,5 гадзін, у шыйцы маткі 48 гадзін, у палавых шляхах труса да 30 гадзін, каня — 5—6 сутак, птушак — да 3 тыдняў, пчалы — 3—4 гады. Максімум дзённай прадукцыйнасці сперматазоідаў у чалавека і труса 108, у каня і свінні — больш за 1010.

Сперматазоіды раслін правіць

У раслін рухомыя жгуцікавыя сперматазоіды называюць антэразоідамі. У большасці насенных раслін сперматазоіды бязжгуцікавыя, актыўна не рухаюцца, называюцца сперміямі.

Літаратура правіць