Гамета
Гаме́ты (ад грэч. γᾰμετή — жонка, γᾰμέτης — муж) — рэпрадуктыўныя клеткі жывёл і раслін, якія маюць гаплоідны (адзінарны) набор храмасом, які фарміруецца ў працэсе гаметагенезу, і ўдзельнічаюць у гаметным, у прыватнасці, палавым размнажэнні. Пры зліцці двух гамет у палавым працэсе ўтвараецца зігота, якая развіваецца ў асобіну (або групу асобін) са спадчыннымі прыкметамі абодвух бацькоўскіх арганізмаў, што спрадукавалі гаметы.
Гамета | |
---|---|
Развіваецца з | germ cell[d] |
Прадукуецца | гаметангій |
Процілегла | споры |
Гаметы забяспечваюць перадачу спадчыннай інфармацыі ад бацькоў патомкам. Ва ўсіх шматклетачных арганізмаў спелыя гаметы (сперматазоіды і яйцакяеткі) развіваюцца ў палавых залозах — ганадах (мужчынсіх — семянніках і жаночых — яечніках). Адрозніваюцца паміж сабой марфалагічнай будовай і паходжаннем. Гаметы аднолькавай велічыні называюцца ізагаметамі, неаднолькавай — анізагаметамі, больш вялікія — макрагаметамі, дробныя — мікрагаметамі.
Часам магчыма развіццё арганізма з неаплодненай гаметы — партэнагенез.
Літаратура
правіць- Гаметы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).