Аагамія
Аагамія (ад грэч. ώόν — яйка і γάμος — шлюб) — тып палавога працэсу (спосаб палавога размнажэння), пры якім зліваюцца розныя па памерах, форме і паводзінах палавыя клеткі (гаметы) і ўтвараецца зігота.
Жаночая гамета — буйная, нерухомая (без жгуцікаў) яйцаклетка (яйцо). Мужчынская гамета (сперматазоід) — значна драбнейшая, звычайна рухомая (з 1 або некалькімі жгуцікамі), радзей без жгуцікаў (у некаторых ніжэйшых раслін і некаторьк вышэйшых ракаў) або прадстаўлена толькі генератыўным ядром унутры пылковай трубкі (у многіх голанасенных і ўсіх пакрытанасенных).
Аагамія ўласціва шматклетачным жывёлам, вышэйшым раслінам і многім ніжэйшым.
ЛітаратураПравіць
- Аагамія // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.