Антані ван Левенгук
Антані ван Ле́венгук (Antoni van Leeuwenhoek, Thonius Philips van Leeuwenhoek; 24 кастрычніка 1632, Дэлфт, Нідэрланды — 26 жніўня 1723, Дэлфт) — галандскі натураліст, канструктар мікраскопаў, заснавальнік навуковай мікраскапіі, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1680), даследаваў з дапамогай сваіх мікраскопаў структуру розных формаў жывой матэрыі.
Антані ван Левенгук | |
---|---|
нідэрл.: Anton van Leeuwenhoek | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1632[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1723[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Philips Antonisz. van Leeuwenhoek[d][6] |
Маці | Margaretha Bel van der Berch[d][6] |
Жонка | Barbara de Mey[d] і Cornelia Swalmius[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, вынаходнік, фізік, стваральнік інструментаў, заолаг |
Навуковая сфера | мікраскапія[d] і мікрабіялогія |
Вядомы як | Першаадкрывальнік найпрасцейшых, зрабіў першае апісанне эрытрацытаў, першы назіраў бактэрыі. |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Зрабіў лінзы, якія павялічвалі ў 150—300 разоў. З іх дапамогай назіраў і замалёўваў бактэрыі (1683), эрытрацыты, найпрасцейшых, раслінныя і жывёльныя клеткі, будову мышцаў і іншых частак і органаў больш за 200 відаў раслін і жывёл. Адкрыў сперматазоіды чалавека (1677); лічыў, што ў сперматазоідзе змяшчаецца сфарміраваны зародак, а яйцо служыць сілкавальным матэрыялам. Апісаў партэнагенез у тлей. Адзначыў розніцу ў будове адна- і двухдольных раслін. Назіранні апісваў у лістах (каля 300), галоўным чынам Лонданскаму каралеўскаму таварыству.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Anthony van Leeuwenhoek — 2009.
- ↑ 3,0 3,1 Antony Van Leeuwenhoek // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Левенгук Антони ван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ 6,0 6,1 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
ЛітаратураПравіць
- Левенгук // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн., 1999. — С. 178.