Архегоній
Архегоній, або Архегонія (стар.-грэч.: ἀρχή — пачатак, γονή — нашчадства) — жаночы орган палавога размнажэння ў вышэйшых споравых (мохападобных, папапацепадобныя і інш) і голанасенных раслін, мнагаклетачны орган палавога размнажэння гаметафітаў; гаметангій, у якім развіваюцца жаночыя гаметы — яйцаклеткі.
Архегоній у вышэйшых раслін — невялікае колбападобнае цельца, якое складаецца з ножкі, ніжняй пашыранай часткі (брушка) і верхняй звужанай часткі (шыйкі). Звонку архегоній абаронены бясплоднымі клеткамі. У брушку архегонія знаходзіцца яйцаклетка.
Аагоній
правіцьАднаклеткавыя жаночыя палавыя органы водарасцей прынята называць аагоніямі. Аднак звычайна альголагі аагоніямі называюць і шматклеткавыя жаночыя гаметангіі харавых водарасцей.
Літаратура
правіць- Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 16. — 268, [4] с. — (Биологические науки: Словари терминов). — 3000 экз. — ISBN 978-5-358-01214-1. — УДК 581.4(038)
Спасылкі
правіць- Архегонии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.