Лохавыя[3] (Elaeagnáceae) — сямейства раслін парадку Ружакветныя. Жыццёвая форма — фанерафіты: дрэвы і кусты.

Лохавыя
Hippóphae rhamnoídes.JPG
Плады абляпіхі крушынападобнай (Elaeagnus rhamnoides)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elaeagnaceae Adans.

Роды
Гл. раздзел Роды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27768
NCBI  25996
EOL  4380
IPNI  30001966-2
FW  55680

Адметныя асаблівасці — пакрытае лускавінкамі або валасінкамі лісце і парасткі, з-за чаго ўся расліна здаецца серабрыста-зялёнай; наяўнасць каранёвых клубянькоў з азотфіксуючымі бактэрыямі, дзякуючы чаму лохавыя могуць расці на вельмі бедных глебах.

Батанічнае апісаннеПравіць

Парасткі часта з калючкамі.

Лісце чарговае або супратыўнае, на кароткіх хвосціках, суцэльнае і цэльнакрайняе, вечназялёнае або ападае.

Кветкі пазухавыя, адзінкавыя, у нешматкветкавых пучках або ў кароткіх гронках. У лоха кветкі двухполыя або палігамныя (двухполыя і мужчынскія), у астатніх родаў — двухдомныя, вельмі рэдка — двухполыя. Калякветнік прадстаўлены толькі чашачкай, якая ў двухполых і жаночых кветак больш ці менш трубчастая, а ў мужчынскіх кветак кубкападобная або амаль плоская.

Кветкі лоха і прадстаўнікоў роду Shepherdia апыляюцца насякомымі, у абляпіхі — ветраапыляльныя.

Плод — арэшак, зняволены ў мясістую трубку чашачку, якая засталася і разраслася.

Распаўсюджанне пладоў адбываецца птушкамі і сысунамі.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Распаўсюджаны ў зоне ўмеранага клімату, галоўным чынам, у Заходняй Еўропе, Малой, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, на Далёкім Усходзе і ў Паўночнай Амерыцы, значна радзей — у субтропіках і тропіках. Некаторыя віды сустракаюцца ва ўсходняй частцы Аўстраліі і на астравах Зондскага архіпелага.

РодыПравіць

Сямейства ўключае тры роды:

Род Lepargyrea Raf., які раней ўключаўся ў сямейства Лохавыя, цяпер лічыцца толькі сінонімам роду Shepherdia.

Акрамя таго, сямейству перш належаў і род Petenaea Lundell.

ПрымяненнеПравіць

Плады многіх відаў сямейства ядомыя і выкарыстоўваюцца ў ежу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.

СпасылкіПравіць