Імага (лац.: imago — «вобраз») — дарослая (дэфінітыўная) стадыя індывідуальнага развіцця насякомых і некаторых іншых членістаногіх жывёл са складаным жыццёвым цыклам. На гэтай стадыі жывёлы становяцца здольнымі да размнажэння (за выключэннем выпадкаў неатэніі) і часта — да рассялення. Імага не ліняюць і не растуць.

Імага малярыйнага камара
Ператварэнне цыкады з німфы ў імага

У насякомых з поўным ператварэннем імага развіваецца з кукалкі. У насякомых з няпоўным ператварэннем імага развіваецца з лічынкі (німфы).

Працягласць жыцця імага залежыць ад біялогіі віду і вагаецца ад некалькіх хвілін (матылькі-мяшэчніцы) да 20 гадоў (самкі некаторых мурашак).

Літаратура

правіць
  • Імага // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Имаго // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 375. — 563 с. (руск.)