Лічынка
Лічынка — фаза жыццёвага цыкла шэрагу жывёл. Звычайна аб наяўнасці лічынкі кажуць у тых выпадках, калі на працягу індывідуальнага развіцця асобіны яна перажывае ператварэнне, або метамарфоз, — значная змена будовы.
Як правіла, у лічынак не развітая палавая сістэма, хоць у некаторых групах мае месца неатэнія або педагенез (ганады пачынаюць функцыянаваць ужо ў фазе лічынкі).
Лічынкі амфібій
правіцьПостэмбрыянальная стадыя развіцця амфібій, якая характарызуецца вядзеннем самастойнага спосабу жыцця ў водным асяроддзі, актыўным харчаваннем, ростам і ператварэннем у форму, падобную па будове на дарослую жывёлу. Лічынкі бясхвостых амфібій называюцца апалонікамі. Яны адрозніваюцца ад лічынак хвастатых амфібій наяўнасцю перыяду метамарфозу. У хвастатых амфібій (трытонаў) лічынкі вельмі падобныя па будове на дарослых жывёл, таму што іх развіццё адбываецца паступова. Лічынкі амфібій заўсёды адрозніваюцца ад дарослых асобін наяўнасцю вонкавых або ўнутраных жабраў. Вонкава лічынка грабенчатага трытона адрозніваецца ад лічынкі звычайнага больш вялікімі памерамі, адносна доўгім хвастом з ніткападобным адросткам на канцы. Кормяцца лічынкі пераважна зоапланктонам.
Спіс лічынак, якія маюць самастойныя назвы
правіцьСпасылкі
правіць- Иванов Л. В. Личинка // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6