Трахейнадыхальныя

(Пасля перасылкі з Tracheata)

Трахейнады́хальныя[2], трахейныя[2], непаўнавусыя[2] (Tracheata) — падтып членістаногіх, прыстасаваных да жыцця на сушы (або другаснаводных), якія маюць органы дыхання, утвораныя сістэмай трахей. З’яўленне спецыялізаваных органаў дыхання было звязана з фарміраваннем непранікальных покрываў, развіццё якіх стымулявалася наземным ладам жыцця. Удасканаленне сістэмы дыхальных органаў у сваю чаргу спрыяла ўмацаванню покрываў гэтых жывёл.

Трахейнадыхальныя

Гіганцкая афрыканская мнаганожка (Archispirostreptus gigas)
Навуковая класіфікацыя[1]
Міжнародная навуковая назва

Tracheata

Сінонімы

Atelocerata

Надкласы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Адметныя рысы

правіць

Органы дыхання ўтвораны сістэмай трахей — паветраных каналаў, якія цягнуцца па ўсім целе і забяспечваюць клеткі арганізма кіслародам, што звязана з пераходам да існавання на сушы. Галава прыкметна выдзелена ад цела, мае адну пару вусікаў і забяспечаная трыма парамі сківіц.

Сістэматыка

правіць

У падтып трахейнадыхальных уваходзяць 2 надкласы: мнаганожкі (Myriapoda) і шасціногія (Hexapoda)[3].

Крыніцы

правіць
  1. Рад класіфікацый членістаногіх дадзены таксон не ўключае.
  2. а б в БелЭн 2002.
  3. Шарова 1999.

Літаратура

правіць
  • Максімава С. Л. Трахейнады́хальныя, трахейныя, непаўнавусыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 522. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Трахейноды́шащие, трахейные, неполноусые // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 641—642. — 831 с. — 100 000 экз.
  • Трахейноды́шащие, трахейные, парноусые // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 175. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Шарова И. Х. Подтип Трахейнодышащие (Tracheata) // Зоология беспозвоночных: Учебник для студ. высш. учебных заваедений (руск.). — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1999. — С. 413—414. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-691-00322-1.