Альтэрнарыя
(Пасля перасылкі з Alternaria)
Альтэрна́рыя (Alternaria) — род паразітычных і сапрафітных недасканалых грыбоў сямейства плеяспоравых.
Альтэрнарыя | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Alternaria | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьНа Беларусі найбольш вядомы альтэрнарыя паслёнавая (Alternaria solani) і альтэрнарыя капусная (Alternaria brassicae) — узбуджальнікі альтэрнарыёзу бульбы, памідораў, насеннікаў капусты. Выклікаюць сухую плямістасць. Зніжаюць ураджай бульбы і памідораў, усходжасць насення капусты.
Міцэлій утварае цёмныя плямы з канідыямі, якімі грыбы размнажаюцца. Зімуюць грыбы міцэліем.
Некаторыя віды
правіцьЗначэнне
правіцьУзбуджальнікі альтэрнарыёзу.
Меры барацьбы: знішчэнне раслінных рэшткаў, пратручванне насення капусты, фунгіцыды.
Літаратура
правіць- Альтэрнарыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.