MycoBank
MycoBank — праект, мэтай якога з'яўляецца рэгістрацыя і захоўванне звестак пра мікалагічныя наменклатуры грыбоў, а таксама звязаных з ёю даных, напрыклад, апісанняў і ілюстрацый новых таксонаў. Пры рэгістрацыі назвы новага таксона эксперты правяраюць яго адпаведнасць патрабаванням Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры каб пазбегнуць наменклатурных памылак, пры гэтым усе паданыя аўтарамі звесткі застаюцца канфідэнцыйнымі да моманту афіцыйнага апублікавання назвы.
MycoBank | |
---|---|
URL | mycobank.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | База даных |
Рэгістрацыя | Так |
Мова(-ы) | англійская |
Анлайнавая база даных MycoBank дазваляе таксама атрымаць інфармацыю аб усіх раней апублікаваных назвах таксонаў грыбоў рангам ад царства да віду і ніжэй.
Гл. таксама Правіць
- {{MycoBank}}
Літаратура Правіць
- Crous, P.W.; Gams, W.; Stalpers, J.A.; Robert, V.; Stegehuis, G. MycoBank: an online initiative to launch mycology into the 21st century(англ.) // Studies in Mycology : часопіс. — 2004. — Т. 50. — С. 19—22. — ISSN 0166-0616. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013.
Спасылкі Правіць
- http://www.binran.ru/LabSite2009_AK/links_rus.htm Архівавана 3 снежня 2010.