Прастатыт (лац.: prostata + itis — прастата + запаленне) — запаленне прадсталёвай залозы. Ускладненні хваробы выклікаюць зніжэнне палавой цягі, бясплоддзе, адэному і рак прастаты.

Прастатыт
МКХ-10 N41. 41.
МКБ-10-КМ N41 і N41.9
МКХ-9 601601
МКБ-9-КМ 601[1][2], 601.9[1][2], 601.8[2] і 601.4[2]
DiseasesDB 10801
MedlinePlus 000524
eMedicine emerg/488 
MeSH D011472
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Хваробу прадухіляюць своечасовае і поўнае вылечванне запаленняў мочаспускальнага канала і Мачавога пузыра, нагляд за рэгулярным ачышчэннем кішэчніка, пешыя прагулкі, бег і плаванне, рэгулярны секс.

Прычыны правіць

Развіццю хваробы спрыяюць пераахаладжэнне, маларухомы лад жыцця, праца ў сядзячым становішчы, працяглае палавое ўстрыманне  (англ.), рэгулярныя запоры, аслабленне імунітэту праз стрэсы і сапсаванае харчаванне.

Праявы правіць

Захворванне выяўляецца праз павышэнне тэмпературы, ліхаманку, боль у прамежнасці  (англ.), яечках і паясніцы, частае і ўскладненае мочаспусканне, затрымку мачы[3].

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Вольга Цыбульская. Такі няпросты прастатыт // Краіна здароўя. — 8 снежня 2007. — № 40 (53). — С. 5.

Спасылкі правіць