Стрэс
Стрэс (ад англ.: stress — ціск, націск, напор; прыгнёт; напружанне) — неспецыфічная (агульная) рэакцыя арганізма на ўздзеянне (фізічнае або псіхалагічнае), што парушае яго гамеастаз, а таксама адпаведны стан нервовай сістэмы арганізма (або арганізма ў цэлым). У медыцыне, фізіялогіі, псіхалогіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы стрэсу. Па характары ўздзеяння вылучаюць нервова-псіхічны, цеплавы або холадавы, светлавы, антрапагенны і іншыя стрэсы.
Якім бы ні быў стрэс, «добрым» або «дрэнным», эмацыйным або фізічным (або тым і іншым адначасова), уздзеянне яго на арганізм мае агульныя неспецыфічныя рысы.
Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэнне бялкоў у вугляводы праз парушэнне клетачнага метабалізму, змяншэнне мышачнай тканкі і назапашванне белага тлушчу, павышэнне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэнне апетыту і павышэнне артэрыяльнага ціску.
Папярэджанне
правіцьПрадухіленню стрэсу спрыяе размеркаванне часу загадзя і паўсядзённае выкананне хатняй працы, стварэнне на працоўным месцы запасу неабходных прылад і прыбіранне лішніх рэчаў, уладжванне пазаслужбовых спраў да пачатку працы, вызначэнне адрознага ад працоўнай дзейнасці віду адпачынку на выхадных загадзя і ўспаміны аб прыемных падзеях. Таксама варта ўнікаць зайздрасці, незадавальнення сабой, навакольнымі і працай, раздражнення, патрабаванняў у сям’і, імкнення перарабіць пад сябе сужэнца і дарослых дзяцей. Пры гняўлівым раздражненні карысна зрабіць тры глыбокія ўдыхі і затым адказаць жартам. Пазбягаць перанапружання дапамагае дастатковы сон, самамасаж, наведванне лазні і ўлюбёная музыка.
У тэрміналогіі ёсць паняцце прафесійнага стрэсу. Яго з’яўленне абумоўлена працоўнай дзейнасцю супрацоўніка. Гэты феномен заключаецца ў рэакцыі арганізма на пэўную працоўную сітуацыю. Эмацыйнае напружанне работніка можа быць справакавана прафесійнай задачай альбо зносінамі з іншымі супрацоўнікамі і кіраўніком.
Хоць для барацьбы з наступствамі стрэсу традыцыйна распрацоўвалі шматлікія метады, былі таксама праведзены значныя даследаванні па прадухіленні стрэсу, прадмету, які цесна звязаны з падвышэннем псіхалагічнай устойлівасці. Быў распрацаваны шэраг падыходаў да самадапамогі для прадухілення стрэсу і падвышэнні ўстойлівасці, заснаваных галоўным чынам на тэорыі і практыцы кагнітыўна-паводзіннай тэрапіі[1].
Эфектыўнасць
правіцьКіраванне стрэсам мае фізіялагічныя і імунныя перавагі. Станоўчыя вынікі назіраюцца пры спалучэнні немедыкаментозных умяшанняў[2]:
- лячэнне гневу ці варожасці;
- аўтагенная трэніроўкі;
- гутарковая тэрапія (пра адносіны ці экзістэнцыяльныя праблемы);
- біялагічная зваротная сувязь;
- кагнітыўная тэрапія неспакою ці клінічнай дэпрэсіі.
Прычыны
правіцьПеранапружванню спрыяе нелюбімая праца, разрыў адносін, сваркі са сваякамі, адсутнасць улюбёнай справы, нястача магнію і вітамінаў групы В[3].
Праявы
правіцьПраявамі стрэсу ёсць парушэнне засяроджання ўвагі, нізкая працаздольнасць, хуткая стамляльнасць, раздражняльнасць, агрэсіўнасць, трывожнасць і страх, сталае гнятлівае адчуванне віны[4].
- Агульныя прыкметы і сімптомы празмернага стрэсу
Фізічны ўзровень
- Празмернае потавыдзяленне;
- Прыступы галавакружэння;
- Пачашчэнне пульсу;
- Падвышаны крывяны ціск;
- Хуткае дыханне.
Паводзінавы ўзровень
- Змененыя звычкі, руціна;
- Змененыя схемы харчавання;
- Зніжэнне асабістай гігіены;
- Замкнёнасць;
- Працяглае маўчанне.
Ментальны ўзровень
- Блытаніна ў мысленні;
- Цяжкасць у прыняцці рашэнняў;
- Паніжаная канцэнтрацыя;
- Праблемы з памяццю.
Эмацыйны ўзровень
- Трывога, страх, гора;
- Гнеў, раздражняльнасць;
- Дэпрэсія, безнадзейнасць;
- Адчуванне пабітасці.
Зноскі
- ↑ Build Your Resilience: CBT, mindfulness and stress management to survive and thrive in any situation . books.google.com. Праверана 12 снежня 2022.
- ↑ Individualized Stress Management for Primary Hypertension . jamanetwork.com. Праверана 12 снежня 2022.
- ↑ Вольга Куліноковіч. Я нервуюся і таўсцею // Краіна здароўя. — 8 снежня 2010. — № 64 (231). — С. 6.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Цыбульская. Каб пераадолець стрэс — дзейнічайце // Звязда : газета. — 30 сакавіка 2010. — № 58 (26665). — С. 7. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Стрэс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 218. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Серебрякова Т. А. Психология стресса: Учебное пособие. — Н. Новгород: ВГИПУ, 2007. — 143 с. (руск.)
Спасылкі
правіцьСтрэс на Вікісховішчы |
- Вольга Кулінковіч. Да каго крадзецца страшны стрэс // Звязда : газета. — 13 студзеня 2011. — № 6 (26870). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- Юнусова С. Г., Розенталь А. Н., Балтина Т. В. Стресс. Биологический и психологический аспекты // Учёные записки Казанского государственного университета. Том 150, кн. 3, 2008. — С. 139—150. (руск.) (Праверана 22 чэрвеня 2023)