Запаленне — складаная ахоўная рэакцыя арганізма на дзеянне шкодных агентаў, якая праяўляецца комплексам сасудзіста-тканкавых змен. Запаленне — адзін з працэсаў, якія ляжаць у аснове шматлікіх захворванняў, вонкава розных па клінічных праявах. Біялагічнае значэнне запалення — абмежаванне распаўсюджвання ў арганізме хваробатворных агентаў; часам запаленчы працэс спрыяе іх знішчэнню.

Прычыны ўзнікнення запалення могуць быць як экзагеннымі (г. зн. знешнімі — бактэрыі і іх яды, механічная траўма, ўздзеянне прамянёвай або электрычнай энергіі, хімічных рэчываў і г. д.), так і эндагеннымі, г. зн. якія ўзнікаюць у самім арганізме (прадукты змярцвення і распаду тканак, тромбы, інфаркты, гематомы, адклады соляў і г. д.). У залежнасці ад плыні адрозніваюць вострае, падвострае і хранічнае запаленне. Вострае запаленне вонкавых пакроваў цела (абсцэс, апёк і г. д.) праяўляецца чырванню, прыпухласцю, падвышанай тэмпературай на месцы запалення, хваравітасцю і парушэннем функцый пашкоджаных органаў і тканак. Пры хранічным запаленні, а таксама пры запаленні ўнутраных органаў назіраюцца не ўсе пералічаныя прыкметы. Запаленне складаецца з сасудзістай рэакцыі, альтэрацыі і праліферацыі.

Гл. таксама

правіць