Імунітэт — адно з базавых паняццяў медыцыны, фізіялогіі і наогул біялогіі. Пад імунітэтам разумеюць неўспрымальнасць, слабаўспрымальнасць, супраціўляльнасць арганізма да інфекцый і інвазіі чужародных арганізмаў (у тым ліку - хваробатворных мікраарганізмаў) і адносная ўстойлівасць да шкодных рэчываў. У больш шырокім сэнсе гэта - здольнасць арганізма супрацьстаяць змене яго нармальнага функцыянавання пад уздзеяннем знешніх фактараў.

Адным з галоўных фактараў імунітэту супраць інфекцыйных хвароб з'яўляецца дзейнасць клетак імуннай сістэмы (макра- і мікрафагі, лімфоідныя клеткі), у тым ліку ўтварэнне ахоўных антыцелаў.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі / Уклад.: Р. Тузава, К. Панюціч. — Мн.: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, 1991.