Яечкі
Яечкі, тэсцікулы (лац.: testes, testiculus, грэч. Ὄρχις) — парныя мужчынскія палавыя залозы млекакормячых жывёл і чалавека, у якіх выпрацоўваюцца сперматазоіды і сакратуюцца андрагены, галоўным чынам тэстастэрон.

Яечкі плода ўтвараюцца ў брушной поласці, але да моманту нараджэння апускаюцца ў машонку, дзе знаходзіцца пры больш нізкай тэмпературы, што спрыяе ўтварэнню і развіццю сперматазоідаў. Біяхімічнае выспяванне сперматазоідаў адбываецца ў прыдатку яечкаў, дзе сакратуецца і вадкасць, якая разбаўляе сперму. Найбольш частае запаленчае захворванне яечкаў — архіт.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).