Крупы
(Пасля перасылкі з Крупа)
Кру́пы — харчовы прадукт, які складаецца з суцэльных ці драбнёных зерняў розных культур. Драбнёныя крупы завуцца сечка.

Крупы выпрацоўваюцца пераважна з крупяных (проса, грэчка, рыс, кукуруза), іншых збожжавых (ячмень, авёс, пшаніца, дагуса, радзей жыта) і бабовых (гарох, сачавіца) культур. Да круп таксама адносяцца аўсяныя камякі і кукурузныя шматкі, успушаныя зерні (рысавыя, пшанічныя), штучнае сага і іншыя.
Працэс выпрацоўкі круп складаецца з выдалення прымешак са збожжа, здымання цвёрдых верхніх абалонак і надання ядру адпаведных формы і выгляду.
Крупы багаты на складаныя вугляводы, за кошт якіх адбываецца паўнавартаснае харчаванне ўсяго арганізма. З круп вараць галоўным чынам кашы і супы.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крупы
- Крупа (продукт питания) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Крупа // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.