Месаамерыка
Месаамерыка (Мезаамерыка) — гісторыка-культурны рэгіён, які распасціраецца прыкладна ад цэнтра Мексікі да Гандураса і Нікарагуа. Тэрмін быў уведзены ва ўжытак у 1943 годзе нямецкім філосафам і антраполагам Паўлем Кірхгофам.
Асноўныя звесткі
правіцьНасельніцтва Месаамерыкі ў дакалумбаву эпоху адрознівалася наступнымі прыкметамі:
- грамадства на аснове земляробства са складанымі структурамі кіравання, якія ў некаторых выпадках дасягалі ўзроўню дзяржавы;
- шырокія цырыманіяльныя цэнтры ці нават горады з буйнымі збудаваннямі (піраміды, палацы, арэны для свяшчэннай гульні ў мяч);
- высокі ўзровень развіцця рамёстваў: апрацоўка каменя, керамікі, дрэва, тэкстылю, маляванне, апрацоўка металаў;
- веды астраноміі, дакладны каляндар, развіццё арыгінальных сістэм пісьменства.
Месаамерыка з'яўлялася радзімай шматлікіх высокаразвітых культур: