Тальтэ́кі[1] — індзейскі народ юта-ацтэкскай моўнай сям’і, які жыў на тэрыторыі «сярэдневяковай» Месаамерыкі.

Сталіца тальтэкаў Тула.

У VIII стагоддзі тальтэкі ўварваліся з поўначы ў Цэнтральную Мексіку, у IX стагоддзі стварылі вялікую дзяржаву, якая ахапіла цэнтральныя і паўночныя раёны Мексікі са сталіцай у Сэра-дэ-ла-Эстрэлья, а затым у Талане (Талан; сучасная Тула​​. Іншыя назвы Тлілан-Тлапалан, Талула, Чалула, Чалула-Коа).

У сваёй культуры тальтэкі развівалі традыцыі Тэатыўакана і Шачыкалька.

У X стагоддзі ваенныя атрады тальтэкаў падпарадкавалі асобныя групы мая на Юкатане і ў горнай Гватэмале, дзе знаходзіліся буйныя горада-дзяржавы — Чычэн-Іца, Ушмаль, Маяпан, Гумарках, Ішымчэ і інш. У той жа час, у выніку ўнутраных канфліктаў у імперыі тальтэкаў, ад іх адкалолася і мігрыравала на тэрыторыю сучаснага Сальвадора вялікая група насельніцтва, уліўшыся ў цывілізацыю піпілеў.

У другой палове XII стагоддзя н. э. новае нашэсце з поўначы ваяўнічых плямёнаў, апошняй хваляй якіх былі ацтэкі, паклала канец валадарству тальтэкаў у Мексіцы. К часу іспанскага заваявання (XVI стагоддзе) тальтэкі даўно сталі легендарным народам; ім прыпісваліся ўсе культурныя дасягненні мінулага.

Культура тальтэкаў аказала значны ўплыў на фарміраванне культуры ацтэкаў.

Помнікі архітэктуры і скульптуры тальтэкаў, якія захаваліся, уражваюць манументальнасцю і суровай веліччу. Ступеньчатая піраміда ў Тальяне была ўпрыгожана рэльефамі (воіны, арлы, ягуары (гл. «воіны-арлы» і «воіны-ягуары»)), а дах храма наверсе падтрымліваўся чатырма каласальнымі (вышыня 4,6 м) масіўнымі каменнымі фігурамі воінаў.

У мастацтве тальтэкаў пераважалі ваенныя тэмы; распаўсюджаны таксама фігуры паўляжачага бога з чашаю для ахвярапрынашэнняў.

У кнігах Карласа Кастанеды прадстаўлены нестандартны погляд на тальтэкаў — выкарыстаны ім тэрмін не мае дачынення да акадэмічнага разумення гэтай культуры.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць