Тэатыўакан[1] (аст. Teōtīhuacān — горад, дзе людзі становяцца багамі) — закінуты горад, размешчаны ў 50 кіламетрах на паўночны ўсход ад горада Мехіка ў муніцыпалітэце Сан-Хуан-Тэатыўакан. Сучасныя даследчыкі лічаць, што плошча гэтага старажытнага паселішча складала 26-28 кв. км, а насельніцтва — каля 100 тыс. чалавек. Гэта першы буйны горад заходняга паўшар'я, яго ўзрост — каля 2 тыс. гадоў. Тэатыўакан — больш позняя назва.

Піраміда Месяца (Тэатыўакан, Мексіка)
«Вялікая багіня Тэатыўакана» (насценны роспіс)

Тэатыўакан стаў рэгіянальным цэнтрам у 2 ст. н. э. ў выніку таго, што ранейшы цэнтр, Куікуілька, быў закінуты пасля вывяржэння вулкана, а яго жыхары перасяліліся ў Тэатыўакан.

Тэатыўакан быў закінуты ў сярэдзіне VII у .. У перыяд росквіту Тэатыўакана тут жылі больш за 150 тыс. чалавек, але ацтэкі, якія прыйшлі сюды нашмат пазней, заспелі толькі велічныя руіны. Адны з галоўных (і самых старых) пабудоў Тэатиыўкана — піраміда Сонца і піраміда Месяца (вышыня — 42 метра).

У глыбіні піраміды Месяца археолагі знайшлі пахавальных камеру з парэшткамі 12 чалавечых целаў. Ва ўсіх іх былі звязаны рукі за спіной, аднак 10 з іх былі абезгалоўлены і кінуты пасярэдзіне камеры. Паводле адной з версій, гэта былі ворагі насельнікаў Тэатыўакана. Дзве іншыя ахвяры, відаць, адносіліся да мясцовай эліты, бо былі акуратна пасаджаны, на іх былі ўпрыгажэнні з нефрыту, каралі з вырабаў, якія імітуюць чалавечыя сківіцы і іншыя знакі высокага становішча.

Піраміда Месяца знаходзіцца ля паўночнага канца Дарогі Мёртвых. Пакуль невысветлена, кім былі прынесеныя ў ахвяру, але вядома, што рытуал быў здзейснены ў час істотнай перабудовы гэтай старажытнай пабудовы. Мабыць, ён сімвалізаваў рост рэлігійнага і палітычнага ўплыву горада-дзяржавы. Пра гэта ж кажа і цэнтр камеры, у якім ўсталяваная вялікая мазаіка з нефрыту, акружаная 18 абсідыянавымі нажамі. Нічога падобнага ў Месаамерыцы не было знойдзена раней. Таксама ў камеры былі знойдзены шкілеты пяці ваўкоў (або каётаў), тры шкілета пумы або ягуара і 13 рэшткаў арлоў. Магчыма, гэтыя жывёлы былі сімваламі ваяроў (воінскіх саюзаў).

Зноскі

  1. Напісанне Тэатыўакан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.266. Артыкул Мексіка, раздзел Архітэктура