Нефрыт (камень)
Нефры́т — мінерал класа сілікатаў, мікравалакністая разнавіднасць актыналіта, якая складаецца ў асноўным са зблытаных валокнаў амфіболаў — Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2.
Нефрыт | |
---|---|
Апрацаваны нефрыт | |
Формула | Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2 |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Адценні зялёнага, белы, шэры |
Бляск | Цьмяны |
Цвёрдасць | 5,5 — 6,5 |
Шчыльнасць | 2,95 г/см³ |
Назва
правіцьНазва паходзіць ад стар.-грэч.: νεφρός — нырка, у сувязі з падабенствам да ныркі.
Апісанне
правіцьКрышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Трапляецца ў выглядзе шчыльнага агрэгата найтанчэйшых пераплеценых валокнаў, чым абумоўлена яго вязкасць і трываласць. Колер аліўкава-, яблычна-, травяна-, цёмна-зялёны, радзей шэры, белы, чорны, вельмі рэдка — чырвоны. Размеркаванне колеру воблачна-плямістае.
Цвёрдасць 5,5—6,5. Шчыльнасць 2,9—3 г/см³.
Добра паліруецца. З прычыны выключна высокай вязкасці абломкі нефрыту вельмі складана раскалоць на кавалкі. Трываласць нефрыту параўнальная з добрымі гатункамі сталі.
Выкарыстанне
правіцьРадовішчы прымеркаваны да серпенцінітаў, радзей да даламітавых мармураў, валуны і галька здабываюцца з россыпаў.
Каштоўны ювелірна-вырабны камень.
Гл. таксама
правіцьЛітаратрура
правіць- Бардон У. Нефрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіцьНефрыт (камень) на Вікісховішчы |