Каёт
Каёт, таксама Лугавы воўк (Canis latrans) — драпежнае млекакормячае сямейства сабачых. Назва паходзіць ад ацтэкскага coyotl, «боскі сабака». Лацінская назва віду азначае «сабака, які брэша».
Каёт | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Canis latrans Say, 1823 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Па памерах каёт прыкметна саступае звычайнаму ваўку. Даўжыня цела — 75-100 см, хваста — каля 30 см, вышыня ў карку — 50 см; маса — да 21 кг. Як і ў іншых дзікіх сабак, у каёта стаячыя вушы і доўгі пушысты хвост.
Футра даўжэйшае, чым у ваўка. Афарбоўка бурая з чорнымі і шэрымі кропачкамі, на пузе — вельмі светлая. Канец хваста чорны.