Арахідонавая кіслата

хімічнае злучэнне

Арахідо́навая кіслата́[1] — Амега-6-ненасычаная тлустая кіслата.

Арахідонавая кіслата
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне цыс-5,8,11,14-эйказатэтраенавая кіслата
Хім. формула C20H32O2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 304.46 г/моль
Шчыльнасць 0.922 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -49.5 °C
Тэмпература кіпення 169-171 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 506-32-1
PubChem 444899
Рэг. нумар EINECS 208-033-4
SMILES
RTECS CE6675000
ChemSpider 392692

Прысутнічае ў раслінных алеях, у складзе ліпідаў жывёльных тканак (у фосфаліпідах наднырачнікаў каля 20 % ад тлустых кіслот). Пры гідрыраванні арахідонавая кіслата ўтварае арахінавую кіслату, якая сустракаецца ў алеях бабовых раслін, напрыклад, у арахісавым алеі.[2]

Апісанне

правіць

Бясколерная, масляністая вадкасць; малекулярная маса 304,46; tпл 49,5 °C; лёгка акісляецца кіслародам паветра.

Належыць да незаменных карбонавых тлустых кіслот.

Разам з гома-γ-ліналенавай кіслатой з’яўляецца першаснай крыніцай простагландзінаў.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. БелЭн 1996.
  2. Dorland's Medical Dictionary – 'A'(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2007. Праверана 12 студзеня 2007.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць