Пласцініставусыя (Scarabaeidae) — сямейства насякомых атрада жукоў (цвердакрылых).

Пласцініставусыя
Maikäfer 1.png
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scarabaeidae Latreille, 1802

Тыпавы род
Подсемействы:
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114493
NCBI  7055
EOL  8134
FW  69312

Апісанне і экалогіяПравіць

Даўжыня 0,2—15,5 см (на Беларусі — да 4,1 см). Цела шырокае, выпуклае. Вусікі 3—7-членікавыя, з пласціністай (адсюль назва), зрэдку конусападобнай булавой. Пярэднія ногі рыючыя, лапкі 5-членікавыя. У самцоў галава і пярэдняспінка часта з рагамі і бугаркамі. Канец брушка пераважна не пакрыгы надкрыламі.

Лічынкі мясістыя, белыя, С-падобна выгнутыя, з добра развітымі нагамі і вялікай галавой; жывуць у глебе, гнілой драўніне, раслінных рэштках, мурашніках, норах грызуноў і іншае; кормяцца каранямі, рэшткамі раслін, гноем.

Жукі кормяцца надземнымі часткамі, сокам, рэшткамі раслін, гноем, зрэдку трупамі, грыбамі, некаторыя не кормяцца. Многія віды нарыхтоўваюць корм для лічынак, закопваючы яго ў земляных норах.

КласіфікацыяПравіць

Вядома каля 20 тысяч відаў. Адрозніваюцца 2 экалагічныя групы: гнаевікі і хрушчы. Пашыраны ўсюды, найбольш разнастайныя ў тропіках. Да пласцініставусых належаць бронзаўкі (Cetoniinae), гнаевікі, майскія хрушчы (Melolonthinae), хрушчы (Melolonthinae), хрушчыкі (Rutelinae), васковікі (Trichiinae), гнаевічкі, каранягрызы (Rhizotroginae), шаўкоўкі і інш.

ЗначэннеПравіць

Сярод пласцініставусых шмат шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі. Многія віды — апыляльнікі раслін, прыродныя санітары.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Петрыкаў А. Пласцініставусыя жукі // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.